kong_en_ge: (Default)
ЕЦБ плануе спыніць выпуск такіх зручных у абарачэнні 500-еўравых банкнотаў (зараз у іх абарачаецца каля траціны наяўных еўраў). З улікам таго, што наўрад ці будуць уводзіць абмежаванні на тэрміны абмену, а будуць вымаць натуральным чынам, ці не вырасце намінальная каштоўнасць носьбіта на шэрым рынку?
Можа, мае сэнс укласціся? :)
kong_en_ge: (Default)
Вось яна ўся дзе, наша ЗВРачка, адзін у адзін як напрыканцы 2010 году:

Позвонил во все нормальные банки(Газпром, БПС, Белагропром) - все ячейки заняты(
В Белорусбанк нет желания обращаться как-то...
Может кто-нибудь в курсе где есть свободные ячейки!?

Дакладна ніхто ў сховішчах на сценах не бачыў інструктыўнага надпісу "Ўскрыць у выпадку дэфолта"?
kong_en_ge: (Default)
Мінулым годам, каб пазбегнуць зімы, дастаткова было набыць і пакласці з машыну рыдлёўку для снега і зімовую амывайку.
Гэтым годам магія рыдлёўкі крыху пратэрмінавалася, і нават набыцце дадатковага артэфакта ў выглядзе новай снегавой шчоткі неяк бледнавала падчас тыдню паркоўкі ў сугробах.
Аднак... я ж новыя зімовы боты набыў: тут-та зіма за тыдзень і скончылася, ды так, што гэтым тыднем толькі і абмежавалася.
Непакоіць толькі неразуменне, што набываць у наступным сезоне?
kong_en_ge: (Default)
Спрэчкам пра тое, што па мянтах на душу насельніцтва БССР на самой справе не на першым месцы ў свеце, бо "ў другіх краінах асобныя функцыі выконваюць не мянты", пакласці канец можна простым усведамленнем, што тым не меней тут гэта мянты з адпаведнымі паўнамоцтвамі, прысягай і коштам бюджэтнага ўтрымання. І паставіць тую ж "Ахову" пад дадатковыя задачы не перашкаджае амаль нішто.
Duck-test як ён ёсць.
kong_en_ge: (3)
Ёўраёпт вяртае аддзел гандлю ўпакоўкамі. 90-я ўсё бліжэй :)
kong_en_ge: (Default)
На рэпарацыі тэрыторыямі за агрэсію апошняга стагоддзя павольна, але няўхільна рашка ўлятае. Дабрабыт паспяхова адкацілі да пачатку тысячагоддзя.
Дык я вось чаго мею непакой: яны ж зараз маўзалейнае чучала мяркуюць зарыць, каб хоць нешта значнае ў гісторыі пакінуць. Але ж з іхным шчасцем справа і тут можа скончыцца наступнай эксгумацыей і вяртаннем "як было".
kong_en_ge: (3)
Навіны с фронту лібералізацыі:
Усе ўдзельнікі акцый "я -- ІП" будуць уключаныя ў каардынацыйны план праверак на другое паўгоддзе бягучага году.
kong_en_ge: (3)
А ўсе вынуўшыя дэпазіты цягам апошніх трох месяцаў ўжо падрыхтаваліся да тэлефанаванняў з банкаў з патрабаваннем пакласці ўсё ўзад?
kong_en_ge: (Default)
А вось за Хаўерам ўсё ж было лепей, бо дакладна было вядома, што ўсё гэтае гаўнішча праз два тыдні гарантавана ўжо патае, у той час як зараз наперадзе амаль два месяцы сярод гэтых сталагмітаў на парковачных месцах.
kong_en_ge: (Default)
Сучасны афлайнавы сіквэл бессмяротнай гульні.
І не пытайцеся мяне, што ён павінен збіраць у каналізацыі!
kong_en_ge: (Default)
Слухайце, а як гэта ўмяшчаецца ў адну пераважна кансерватыўна-хрысціянскую галаву: дамагацца забароны рускага шансону і жорстка прытрымлівацца зонаўскай устаноўкі "месца апушчанага ля парашы"?
kong_en_ge: (Default)
Нішто так не падкрэслівае перавагі нараджэння і выхавання ў атэістычнай сям'і, як гісторыі разумных, здавалася б, людзей пра ўдзел у чарговым "таинстве" кшталту хрышчэння, дзе поп напярэдадні тэлевізійных грыбоў паеў.
Пытаешся ў такіх, а нашто тады ўляпвацца ў гэты цырк? А ў адказ смірэннае "ну, так трэба ж".
Вышэйшая тэхнічная адукацыя, Карл!
kong_en_ge: (Default)
Год ад году станаўлюся ўсё болей абыякавым да людзей. Раней бы адрэагаваў на дурасць чыю хаця б парадай пайсці да профільнага лепілы, а зараз проста прайду міма, бо і так само падохне.
kong_en_ge: (Default)
Узгадванне "сапраўднага дзеда мароза" ў анонсе чарговай сцэнічнай заманухі болей за ўсё падобнае на такія ж спраўдныя мошчы з калекцый вядучых храмаў краіны.
kong_en_ge: (Default)
... здаецца, мы сталі забывацца на тое, як яшчэ нашы бацькі вешалі на ёлку вату пад Новы год.
kong_en_ge: (3)
Положение
"О проведении налоговой лотереи"

1. Налоговая лотерея (далее Лотерея) является специальным контрольным мероприятием, проводимым налоговыми органами в целях повышения добросовестности налогоплательщиков и уровня выявления скрытых налоговых нарушений.

2. Лотерея проводится в форме случайного определения физических лиц-плательщиков подоходного налога, у которых в установленном порядке истребуется декларация о доходах и имуществе за предшествующие 10 лет. Наличия дополнительных оснований для истребования декларации не требуется.

3. Ежегодные квоты на проведение Лотереи утверждаются Министерством по налогам и сборам не позднее 30 ноября предшествующего проведению Лотереи года на основании представлений территориальных инспекций по налогам и сборам. Базовый размер квоты определяется в объеме 10% от общего количества деклараций о доходах и имуществе, истребованных в предшествующем году.

4. Розыгрыш проводится ежемесячно равными частями в соответствии с утвержденными квотами.

5. Состав участников Лотереи формируется из лиц, достигших возраста 18 лет на 1 января года проведения Лотереи, на основании сведений, предоставляемых Регистром населения.

6. Не включаются в состав участников Лотереи лица, у которых декларация о доходах и имуществе была истребована по любому основанию в предшествующие 3 года.

7. Доначисленные в ходе проведения Лотереи суммы зачисляются в бюджет в общем порядке.

Палажэнне
"Аб правядзенні падатковай латэрэі"

1. Падатковая латэрэя (далей Латэрэя) з'яўляецца спецыяльным кантрольным мерапрыемствам, праводзімым падатковымі органамі ў мэтах павышэння добрасумленнасці падаткаплацельшчыкаў і ўзроўню выкрывання схаваных падатковых парушэнняў.

2. Латэрэя праводзіцца ў форме выпадковага вызначэння фізічных асоб-плацельшчыкаў падаходнага падатка, у якіх ва ўстаноўленым парадку запрашваецца дэкларацыя аб даходах і маёмасці за папярэднія 10 гадоў. Наяўнасці дадатковых падстаў на запрошванне дэкларацыі не патрабуецца.

3. Штогадовыя квоты на правядзенне Латэрэі зацвярджаюцца Міністэрствам па падатках і зборах не пазней за 30 лістапада года папярэдняга правядзенню Латэрэі года на падставе прадстаўленняў тэрытырыяльных інспекцый па падатках і зборах. Базавы памер квоты вызначаецца ў аб'ёме 10% ад агульнай колькасци дэкларацый аб даходах и маёмасци, запатрабаваных щ пяпярэдним годзе.

4. Розыгрыш праводзіцца штомесячна роўнымі часткамі ў адпаведнасці з зацверджанымі квотамі.

5. Склад удзельнікаў Латэрэі фармуецца з асоб, якім споўнілася 18 год на 1 студзеня году правядзення Латэрэі, на падставе звестак, прадастаўляемых Рэгістрам насельніцтва.

6. Не ўключаюцца ў склад удзельнікаў Латэрэі асобы, у якіх дэкларацыя аб даходах і маёмасці была запатрабавана на любой падставе цягам папярэдніх 3 гадоў.

7. Даналічаныя ў ходзе правядзення Лэтэрэі сумы залічаюцца ў бюджэт у агульным парадку.




Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:51 am
Powered by Dreamwidth Studios