kong_en_ge: (Default)
Небуйная кантора функцыявала з 1992 па 2004 год (ліквідацыю скончылі 1 красавіка, калі што), а вось чарнавікоў з былых дакументаў і на сённяшні дзень яшчэ засталося дзве каробкі. Зараз карыстаюся падатковымі дэкларацыямі за 99 год.
І гэта пры тым, што нешта здавалася ў архіў (ну, там зусім фігня), а значная частка спалілася ў печцы на лецішчы амаль адразу, каб ніколі болей на не тыя вочы не патрапіць.
kong_en_ge: (Default)
Прынцып абмежаванай адказнасці ў гаспадарчай дзейнасці скончыўся ў БССР вясною 1999-га з прыняццем фантастычнага ў сваёй адмарожанасці рэгламенту рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання з дурнаватымі адносна ўзроўню даходаў памерамі статутных фондаў і непрыкметнай заўвагай пра субсідыярную адказнасць заснавальнікаў і дырэктарата (апроч адкрытых акцыянерных таварыстваў).
Пачатковая ідэя забяспечання наяўнасці поўнага статутнага фонду ў штогадовым балансе была паспяхова сабатаваная эканамічна актыўным насельніцтвам: "апошнія тэрміны" перарэгістрацыі падаўжаліся ўсе наступныя два гады з адначасовым зніжэннем мінімальных памераў статутных фондаў, а мярзотныя прадпрымальнікі ўсё не ішлі ў натарыят і рэгістрацыйныя аддзелы райадміністрацый. Прымусова ж ліквідаваць 60-70% суб'ектаў гаспарадарання ў радзімкі б вельмі хутка развязаўся пупок.
У выніку статутныя фонды сталі факультатыўнымі, дый і ўся рэгістрацыя ўваходу ў бізнэс звялася да прастаноўкі крыжыка ў анкеце, каб хоць неяк заманіць мух у пастку. Бо радзімка сяк-так, але датумкала, што каб накладаць эканамічныя санкцыі, трэба ж мець таго, на каго іх накласці.
Дык я да чаго гэта ўсё: сёння так крычаць пра судовую практыку 100% прызначэння субсідыярнай адказнасці, нібыта апошнія тры пяцігодкі з гакам усё было прапісана ў законе неяк інакш. Не было магчымым абмежаваць стратнасць бізнэсу зверху -- нефіг і пачынаць пад чырвоным сцягам!
kong_en_ge: (Default)

Хронікі крызісу вымушаюць уласнікаў памяшканняў выкарыстоўваць самыя дзіўныя заманухі. Напэўна, думаюць, што папярэджанне пра наяўнасць цемрашальнага рассадніка больш значнае за тое, што вокны глядзяць строга на поўдзень, а кандыцыянеру няма :)
kong_en_ge: (Default)
Наконт выкарыстання падатковай звестак з еўраёпту ў мэтах вызначэння расходаў правяраемых асобаў могуць мець месца розныя гіпотэзы і тлумачэнні, але я бачу той факт, што пад розныя заманухі сельпо зараз выдурвае з пакупнікоў пацверджанне ўстановачных звестак.
Нават рэкламную гульню замуцілі, у якую не пусцяць з карткай, па якой у іх няма персанальных звестак пра ўласніка. І вытрымку па пакупках таксама не даюць у анлайне. Хоць яшчэ з пяцігодку таму давалі, і звесткі з папяровай анкеты там былі.
А гэта што можа нам сказаць: што старую базу персанальных звестак выкарыстоўваць болей стала немагчыма (у нашым свеце IT-рашэнняў эканом-класы гэта не навіна), а радзімка тым не меней цісне ў жаданні падбіць памер шыкоўнага жыцця ў цэнтральнай сядзібе калгасу.
З якой нечаканай ананімнасцю ўсіх датычных і віншую.

P.S. Мытню нагадала, якая год таму спачатку выбрала дзіўную дату для ўліка паўторнага ўвозу асобных групаў тавараў (пасярэдзіне месяца), бо раней трэба было б карыстацца двумя базамі, а пазней -- кіраўніцтва вельмі ж ужо ціснула на арэхі. А пасля зрабіла намаганне над сабою і даравала тое, што ўлічыць належна па абяцаным аказалася амаль немагчымым за разумны кошт :)
kong_en_ge: (Default)
Вось яна ўся дзе, наша ЗВРачка, адзін у адзін як напрыканцы 2010 году:

Позвонил во все нормальные банки(Газпром, БПС, Белагропром) - все ячейки заняты(
В Белорусбанк нет желания обращаться как-то...
Может кто-нибудь в курсе где есть свободные ячейки!?

Дакладна ніхто ў сховішчах на сценах не бачыў інструктыўнага надпісу "Ўскрыць у выпадку дэфолта"?
kong_en_ge: (3)
Ёўраёпт вяртае аддзел гандлю ўпакоўкамі. 90-я ўсё бліжэй :)
kong_en_ge: (3)
А ўсе вынуўшыя дэпазіты цягам апошніх трох месяцаў ўжо падрыхтаваліся да тэлефанаванняў з банкаў з патрабаваннем пакласці ўсё ўзад?
kong_en_ge: (Default)
Ну што, а зараз на фоне найпрывабнейшых банкаўскіх дэпазітаў надышоў час закопваць грошы ў мясцовыя пенсійна-накапляльныя страхавыя праграмы. З папраўкаю на пэўную піраміднасць з'явы, канешне. Паводле вынікаў мінулага году эфектыўная стаўка склала каля 9% (налічаны даход мінус тарыф на абслугоўванне плюс падатковая льгота), то бок напалову вышэй дэапзітнага рашэння.
Хоць як я і казаў раней: любая дыверсіфікацыя ў БССР -- гэта раскладванне яек па розных кошыках на адным ровары :)
kong_en_ge: (Default)
Абурэнне беларускіх дэпазітчыкаў разам з абяцаннем вывесціся ў суседнія краіны моцна нагадала мне беларускіх жа праграмісцішак, пачаўшых пагражаць пакупкай чумаданаў для пераезду ў зноў жа такі суседнія краіны.
Ага, толькі першыя не зваляць на 1-1,5% гадавых у валюце роўна так жа ж, як другія не ламануліся з паватэшных падаткаў на агульнае замежнае падаткаабкладанне.
kong_en_ge: (Default)
Аліса, пазнаёмься -- гэта Крызіс. Крызіс -- гэта Аліса.
З'яўленне парашкоў ад Юпі -- гэта з аднаго боку вяртанне ў маладосць, а з другога -- паказчык хуткіх імклівых зменаў.
kong_en_ge: (3)
Хвілінка эканомікі: пішуць, што пачалі скарачацца дэпазіты ўсіх відаў з прычыны таго, што жраць няма чаго і бенефіцыяры бюджэту прыняліся выкопваць свае матрасы.
Дык вось я б прасіў нагадаць, колькі там у банкаў рэальна пакрыта абавязкаў перад кліентамі, і пасля чаго нам зноў замест выдачы грошай на прастытутку наўпрост прапануюць любую з аперацыяністак (і нават загадчыцу аддзела рознічнага бізнэса)?
kong_en_ge: (Default)
А ў краіне павольна ішоў сабатаж мінторга з боку суб'ектаў гаспадарання: калектыўнае забіванне на пазначэнне УНП на рэкламе ўжо немагчыма не заўважыць.
kong_en_ge: (Default)
Пакуль у свеце бізнэс -- гэта барацьба за кліента, у БССР -- гэта найперш барацьба з радзімкай за права пазмагацца за кліента да прыходу праверкі.
kong_en_ge: (Default)
Калі напярэдадні ўзняцця цэн набраць у краме старых цэннікаў (з адпаведнымі подпісамі/пячаткамі на адваротным баку), пасля можна яшчэ месяц мяняць іх на тавары па старых коштах. Не без скандалаў, канешне, але ж калі гэта спыняла каго са "спажыўцоў"?
kong_en_ge: (Default)
Агенцтва па страхаванні ўкладаў неяк паднапружылася ў прадчуванні давыбарнага вынасу.
kong_en_ge: (3)
А што, у Мінгадлю адпачынак татальны, што амаль тыдзень ніякіх баявых навінаў няма? Альбо ўсё ж такі мартышка дамаглася слановага кахання ды лопнула?
kong_en_ge: (3)
За дабрабытам беларусікаў можна сачыць праз інтэнсіўнасць раздачы нумарных знакаў на карчы. У 2011 насуперак усім крызісам і трохразовай дэвальвацыі выносілі ў сталіцы па адной серыі на 10000 нумароў ў месяц прыблізна. Зараз такую ж серыю раздаюць хіба што не квартал.
Ох, ідуць жа часы, калі тыя, хто пры кэшы застаўся, зусім каралямі хадзіць будуць.
kong_en_ge: (3)
Усе чакаю, калі ж дзяржаўныя галовы накрые думка пра падаткаабкладанне накапляльных бонусаў ад замежных гандлевых сетак. З абавязковым папярэднім дазволам нацбанкі на атрыманне карткі кожнай з сетак.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:51 am
Powered by Dreamwidth Studios