kong_en_ge: (Default)
Абурэнне беларускіх дэпазітчыкаў разам з абяцаннем вывесціся ў суседнія краіны моцна нагадала мне беларускіх жа праграмісцішак, пачаўшых пагражаць пакупкай чумаданаў для пераезду ў зноў жа такі суседнія краіны.
Ага, толькі першыя не зваляць на 1-1,5% гадавых у валюце роўна так жа ж, як другія не ламануліся з паватэшных падаткаў на агульнае замежнае падаткаабкладанне.
kong_en_ge: (Default)
Аматарам нацыянальнай чысціні: не стварылі ўласнага шансону -- будзеце слухаць чужы!
kong_en_ge: (3)
Вось станцыю метро называць сугучна хваробе нельга было, а цэльны парк у гонар хворага на той жа рак, ды яшчэ пакуль чарвякі рэштай хіміятэрапіі патруціцца не паспелі -- гэта калі ласка!
kong_en_ge: (Default)
Калі напярэдадні ўзняцця цэн набраць у краме старых цэннікаў (з адпаведнымі подпісамі/пячаткамі на адваротным баку), пасля можна яшчэ месяц мяняць іх на тавары па старых коштах. Не без скандалаў, канешне, але ж калі гэта спыняла каго са "спажыўцоў"?
kong_en_ge: (Default)
Не варта разлічваць на якое раптоўнае абуджэнне пачуцця ўласнай годнасці ў насельніцтва, якое з ухваленнем праглынула ўвядзенне абавязковай школьнай формы ўблюдачных фасонаў. Была шляхта некалі -- ды ўся ў сінтэтыку апранулася.
kong_en_ge: (3)
За дабрабытам беларусікаў можна сачыць праз інтэнсіўнасць раздачы нумарных знакаў на карчы. У 2011 насуперак усім крызісам і трохразовай дэвальвацыі выносілі ў сталіцы па адной серыі на 10000 нумароў ў месяц прыблізна. Зараз такую ж серыю раздаюць хіба што не квартал.
Ох, ідуць жа часы, калі тыя, хто пры кэшы застаўся, зусім каралямі хадзіць будуць.
kong_en_ge: (Default)
Што значыць "камерцыя палезла ў палітыку"? Гэта вось тое самае, што зараз можна назіраць у поўны рост: закрыюцца эканамічныя шчыліны пазбягання ад падаткаў, а ў адказ ляціць лямант пра пагаршэнне інвестыцыйнай прывабнасці.
Ну, яшчэ б: у голас казаць "дайце красць па-ранейшаму" неяк няёмка, да сутнасці зменаў таксама не падкапаешся, бо супраць добрасумленнага плацельшчыка яны не працуюць, таму застаецца драць горла пра абстрактнае "яны хочуць ведаць пра нас усё".

P.S. І нешта такой жа зладжанасці галасоў я не назіраю, прыкладам, у пытанні абурэння сапраўды ідыёцкімі арганізацыйнымі падыходамі ў пытаннях бухгалтарскага ўліку ці ліцэнзавання. Напэўна, таму, што з прызвычайвання да іхных асаблівасцяў ужо шмат хто зрабіў уласны нематэрыяльны актыў на пазабалансавым рахунку :)
kong_en_ge: (Default)
Вычэрпна пра ўсведамленне патрыятызму на анальнеры:
Площадку назвали патриотично: «Бульбашъ Пляж»
kong_en_ge: (Default)
А што, вы сапраўды верыце, што тыя ж падпёздышы, што з кветкамі сустрэлі ўвядзенне кніг для скаргаў і татальнае зняцце адбіткаў пальцаў, неяк зменяць лінію паводзінаў не нацешаць свае комплексы на апрафсаюзванні? Тады вы дрэнна ведаеце беларусікаў. Ужо хутка чакайце тлумачэнняў пра ўзросшы ўзровень абароны, пра падаткі на вучылак і агульную карысць дзяржаўнага вертухая ў прыватнай касе.
kong_en_ge: (Default)
Выбачайце, я тут зноў пра ежу. Як вядома, чайніка трэба душыць, пакуль паравозам не стаў. Вось пасмажылі статыстычна дробную колькасць маскалёў год таму ля Прывозу, і з большага пытанне расейскага свету на тым у рэгіёне закрылася.
Пасадзілі б сапраўды 20-25 гадоў таму маскалёў на чумаданы ў БССР, дык колькі праблем бы нават не ўзнікла.
kong_en_ge: (band)
Мітусня вакол даносаў на працадаўцу наконт заробкаў з рук у рукі базуецца на малаэфектыўнай тэхналогіі прапановы спачатку надзець на сябе пятлю, а толькі пасля паглядзець, што ж будзе. Дайце людзішкам магчымасць паведамляць пра чужыя заробкі ды ананімна, і толькі так зможаце перамагчы гэты народ. Асабліва калі за падпісаны данос дадзіце якія 10% ад даналічанага.
kong_en_ge: (Default)
Менавіта гэтую фразу хочацца сказаць, калі бачыш, як без якойсці грэблівасці кантактуюць у гэтых вашых сацыяльных сетках незалежныя младажруналісцішкі з тымі, хто стаяў у вытокаў прапагандысцкага разбурэння краіны з сярэдзіны 90-х.
Памяць, аказваецца, карацейшая за тое, як было прынята лічыць.
kong_en_ge: (3)
Унутраная вата, здаецца, таксама ўжо разумее, што моцны фундамент -- гэта на самой справе тазік з цэментам :-)
kong_en_ge: (3)
Прасунутае быдла лікуе: дзіцячыя аўтакрэслы з зімовай гумай сталі абавязковымі; запісныя падпёздышы выйшлі на прафесійныя гей-парады з транспрантамі "дзяржава за нас", палегчыўся збор грошай на прышкольных тэрыторыях у міліцэйскія кішэні -- як жа ж мала трэба беларусікам, каб аб'яднацца ва ўсеагульным адукаваным безглуздоў'і.
Наступны прыпынак: увядзенне дзяржаўнай рэгістрацыі аўтакрэслаў са штогадовым тэхаглядам: "аніжаждзеці" -- універсальны повад улезці са сваімі поглядамі ў любое пытанне.
kong_en_ge: (Default)
Вось шкадуючы пра тое, што ў выніку згубляецца карыснае месца, мне ну зусім не шкада гаспадара. Весці ў белым абароце падліцэнзійную дзейнасць і спадзявацца, што не хлопнуць як апошнюю аднадзёнку з бясспрэчнымі падставамі, не падклаўшыся хоць якім падзелам адказнасці? Гэта не бізнес, гэта аматарства самага дрэннага кшталту. Аргумены ў судзе толькі ўмацоўваюць такое меркаванне.

Шкада хіба што тых, хто зараз кінецца выкупляць гэтага закладніка ў радзімкі, бо будзе дакладна як з Беляцкім: грошы радзімка ў кішэню пакладзе, а астатняе пакіне як было.

А выява да чаго? Ды да таго, што гаўняны закон трэба абыходзіць, я не ўляпвацца ў яго.
kong_en_ge: (3)
Неяк дзіўнавата выглядае крама, якая пазіцыянуе сабе падкрэслена беларускай, але не спадобілася нафаташопіць хаця б адзін беларускі тавар у адпаведных раздзелах:
Read more... )
kong_en_ge: (3)
Беларусікі клёвыя: адной рукой ціскаюць посцікі ў абарону барахолкі, а другой набіраюць нумар для ананімак, каб вытрушчыць абаротку імпарцёраў.
kong_en_ge: (3)
Суседзі, глядзіце ўжо за сваімі каровамі, бо я радавацца не паспяваю!

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:52 am
Powered by Dreamwidth Studios