kong_en_ge: (3)
Свята мора ў гэтай вашай Клайпедзе, канешне ж, тыя яшчэ дажынкі па сутнасці, аднак жа ніводнага савецкага сцягу навокал, і перакошаныя мусарскія морды з кожнага скрыжавання на цябе не глядзяць па абодва бакі "перыметру" са шмонам праз рамку і з кантролем памеру аб'ектыва (пра які самі не ведаюць ці гэта дыяметр, ці даўжыня).
kong_en_ge: (band)
70-я гадавіна кастрычніцкага бунта ўжо адзначалася адборным трэшывам, хоць заўсёды гатовыя на ўсё вучылкі яшчэ і пучылі вочы ў стварэнні атмасферы страху свята. Да гэтага моманту ўжо паспяхова прайшлі гонкі на лафетах, прадуктовыя карткі (выбачайце, "запрашэнні на тавары") дабраліся да сталіц, і пахабнае стаўленне да чучала ў маўзалеі стала агульным месцам.

Дык чаму ж іншы культавы муляж -- "вялікай перамогі" -- праз 70 год пасля набіўкі павінен весці сябе нейкім іншым чынам? Старыя бальшавікі вызваліцелі даўно чарвей кормяць, а нашчадкам справядліва не падаюць.
kong_en_ge: (3)
Вах, напэўна першы год, калі за дзень не ўсплыла тэма народнага выбару на карысць захавання краіны саветаў.
kong_en_ge: (band)
Нагадваем простыя правілы паводзінаў з небяспечнымі рэчамі:
kong_en_ge: (band)
У наступныя тры месяцы можна будзе назіраць найцікавейшую прыродную з'яву: не-вата спрабуе перацягнуць на сябе ватную коўдру святкавання адной з прамежных дат другой сусветнай вайны.
kong_en_ge: (3)
Чытаючы старую нарматыўку каляфінансавай тэматыкі, часам здзіўляешся пэўным мерам бяспекі, бо не можаш прыдумаць, як бы можна было выкруціць сітуацыю ў свой бок без гэтай меры:
8. Воспретить кассирам всех магазинов при получении денег от покупателей за проданный товар выбивать чеки на механических кассах с цифрами 6 и 9.
9. При получении от покупателей суммы, имеющей цифру 6 или 9, выбивать два чека, в общей сложности дающие требуемую сумму.


Крыніца: "Ліст Наркамгандлю СССР ад 8 лютага 1938 года №042" (паводле выдання "Даведнік бухгалтара дзяржаўнага гандлю" 1969 г.).
Нумар ліста таксама мае асаблівасць -- з нулём наперадзе. Калі савецкі гандль кіраваўся тымі ж правіламі, што і савецкія ваякі, то значыць, што ліст па меншасць для службовага карыстання, калі не сакрэтны. Ну, і ў сеціве нешта такія каштоўныя дакументы не захаваліся.
kong_en_ge: (Default)
А вось пасля вяртання Крыму з расейскай акупацыі, напэўна, прызнаваць украінскае грамадзянства за тымі, хто спешна атрымаў расейскі пашпарт не варта -- няхай у неграмадзянах лічацца, каб уплыву на рашэнні не мелі. Гадоў гэтак з дзесяць.
kong_en_ge: (band)
Ваў, няўжо нарэшце нешта зварухнулася ў галовах:
kong_en_ge: (band)
Замест чаканага кіеўскага торту да накрадзенага крымскага віна рашка пакуль што раптам атрымала смажанай маскаляціны пад молатаўскі аперытыў.
kong_en_ge: (band)
Мае апладысменты пераходзяць у авацыю за падбор ілюстрацыі:


Дарэчы, а выяву каларадскага жука ў ватніку ніхто ў картатэцы не мае?

НЯмка

Jan. 21st, 2014 12:02 am
kong_en_ge: (3)
90 год як торт!
kong_en_ge: (3)
Прыемна ўсведамляць, што знаходзішся ў цэнтры падзеяў...

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:52 am
Powered by Dreamwidth Studios