kong_en_ge: (Default)
У БССР нават канцэпцыя допуска да галасавання толькі падаткаплацельшчыкаў, якія не маюць запазычанасці, абарачаецца нейкім пачварным вынікам у выглядзе ўліку галасоў выключна вучылак і іншых бенефіцыяраў бюджэту. Бо ўсе астатнія не з’ехаўшыя з глузду, сядзяць у розных формах падатковай аптымізацыі па самыя вушы. А адзінкавыя выключэнні заўсёды могуць быць дадаткова правераныя.
kong_en_ge: (3)
Да выбарчай кампаніі кожны нераўнадушны чалавек павінен мець у кішэні наборны штамп са словам "яблан", "мудак" альбо яшчэ якой праўдзівай характарыстыкай, каб хутка і своечасова ўносіць карэктывы ў перадвыбарную агітацыю, што трапляецца на шляху.
kong_en_ge: (Default)
Пасаромеўся б пісаць такое пасля першага лажанта:
А 19 декабря в 20-00 я буду на Площади. У меня и в этом нет другого выхода. В 2006 году я работал в Киеве. Через неделю после голосования в Минске у меня в Киеве были выборы, на которых я работал. Специалист не имеет права бросить тех, кто ему доверился.

Цікава, як будзе выкручвацца гэтым разам. Напэўна, спашлецца на тое, што АМАП не пусціў. Нават з кватэры выйсці не даў.

Спадзяюся, усе прысутныя памятаюць баян пра тое, як ідзе маленькая дзяўчынка па палі, кветачкі збірае:
-- Лясь лямонак, два лямонак, тлі лямонаr... -- раптам басам, -- ой, бля, РАПУХА!!!

Ну дык вось на сайце АГП таксама рамонкі розныя:

а калі паглядзець на іх пад новым вуглом... )

Цудоўна, але нешта надта позна западозрыли хваробу:
За ўдзел у ініцыятыўнай групе Някляева адпраўляюць у Навінкі

А вот тут яшчэ ўвогуле з дыягназам цягнуць. Не здарылася б бяды:
Міхалевіч разлічвае атрымаць у першым туры каля 20% галасоў

Альтэрнатыўныя кандыдаты пераадольваюць статысячную мяжу

З улікам таго, якую негатыўнаю канатацыю набыло слова "альтернатыўны" цягам апошняга дзесяцігоддзя, я схільны пагадзіцца з выбарам загалоўку матэрыяла РС.

Тут мяне [livejournal.com profile] andorac пытаўся, ці вызначыў я каго годным на снежаньскую гульню.
Лічу, што ўдзельнічаць у мерапрыемстве ўвогуле не варта, але калі каму ўжо свярбіць, то няхай. За Раманчука вельмі папрасілі паважаныя людзі, а Статкевіча лічу адзіным, хто мае за сабою ўчынак, на хоць якое падобіе якога не хапіла рашучасці ў астатніх соплежуяў.

Кастусёў: з такім тварам толькі калгас і ўзначальваць. Я ўжо нават не ведаю, што можна ўзначальваць з тварам старшыні партыі, якая Кастусёва прапіхвае. Караце, незалік, нават нягледзячы на дэклараванне пасадкі расейцаў на чамаданы.
Міхалевіч: эпапея з абяцанкамі праграмы, з шматпакутным сайтам, і з дарадцай, найвышэйшым дасягненнем якога быў развоз піццы па Каларадзе, паставіла на ім жырны крыж ужо да задоўга да гучнага інтэрв'ю пра пяшчотнае стаўленне да капустна-балотнага ладу жыцця. Думаю, краіне дастаткова пабудаваць для яго яшчэ адзін планетарый, каб пакінуць там пад наглядам паводле медцыцнскіх паказанняў.
Някляйскі: рыфмаплёт з расейскімі грошамі... слухайце, а санітарка дакладна знялася з выбараў? Бо ўжо лепей яна за гэтага былога галоўрэда "Крыніцы". Дастаткова проста ўзгадаць, якой якасці савецкая эротыка там друкавалася :)
Рымашэўскі: хрысціянства, дапушчанае да ўлады, рэдка сыходзіць без тых наступстваў для краіны, якія я б не жадаў назіраць у жыцці. Хаця, калі спадар Р. выступіць з непраціўленнем абортам, легалізацыі прастытуцыі і іншых натуральных парокаў чалавецтва кшталту аднаполых шлюбаў, я абяцаю падумаць пра мэтазгоднасць допуска яго да спаборніцтва ў спецыяльнай выбарчай алімпіядзе. Хаця б на глебе заканчэння адной і той жа ВНУ :)
Вус: тут у мяне асабістае. Не варта ўздымаць акцыі кіраўніка прадпрыемства са сваёй прафесійнай галіны, бо тады дакладна толькі гэта прадпрыемства ў галіне і застанецца.
Саннікаў: непакоіць абавязковая платная падпіска на Хартыю у выпадку, калі здарыцца неспадзяваны прыход да ўлады. Старык Халіп яшчэ пераплюне стырка Батурына, так мне здаецца.
Ну, і астатняя шушара з масоўкі: без мелкаскопу не разглядзець, так што і подпісаў не вартая.

P.S. Імкненне альтэрнатыўных не пакрыўдзіць знянацку якую сацыяльную групу сваімі праграмнымі тэзісамі выглядала б проста смешным, калі б хоць хто меў сталую дастатковую аўдыторыю. А так гэта выглядае сумным, як і любы іншы зліў і адбыццё нумару. Бяззубасць ва ўсю сківіцу.

P.P.S. Некалькі канешне непакоіць статкевічава намінальнае месца жыхарства -- Ждановічы. Канатацыя ў гэтага месца таксама не лепшая (адмыслоўцы ведаюць, чаму). А з іншага боку, я сам днямі ледзь не набыў кватэру ў доме, дзе змяшчаецца кавярня "pizza.by". Дзякуй стваральніку, дзесяць гадоў там там здымаў охвіс [livejournal.com profile] john_f_doe і так засраў аб'ект, што мне хапіла паглядзець толькі першы пакойчык :)

Камсамолец [livejournal.com profile] feduta, які ў свой час ужо спаліўся з урачыстай клятвай выйсці на плошчу, меў глупства цягам апошніх двух гадоў піарыць байку пра "пойдзе-не пойдзе".
Александр Федута.  Следующие президентские выборы – убежден в этом – будут серьезно отличаться от предыдущих потому, что в них не будет участвовать действующий президент Беларуси

Ну, і што зараз будзе? Афіцэрышкі ў такіх выпадках страляюцца, а гэты хоць бы капялюш свой з'еў, ці што... Ты болей, што пра змену дыеты ў нашага героя пыталіся амаль адразу:
Шурик, а что ты сьешь, если все же будет?

пад катам копія для індэксатара )

Атрымаў папяровы спам ад Рымашэўскага з праграмнымі заявамі і спазнелымі запрашэннямі далучыцца да ініцыятыўнай групы.
Катэгарычна не зразумеў, як можна адначасова змагацца супраць абортаў, гандонаў і жабрацтва. Тыповы казус "лебядзь ракам шчупака".

Лепей бы знайшлі сабе прыстойны рэзак для паперы, каб свае раздрукоўкі роўна разразаць.

P.S. Ужо не раз казаў, што ужыванне слова "хрысціянства" ў палітыцы -- прыкмета цемрашальства.

Даўно так не рагатаў.
З нагоды вось гэтага:

і вось чаму )
kong_en_ge: (Default)
Даўно так не рагатаў.
З нагоды вось гэтага:

і вось чаму )

Ньюсы

Oct. 25th, 2006 02:10 pm
kong_en_ge: (Default)
Сёння, 25 кастрычніка, шосты дзень галадоўкі палітзняволенага і экс-кандыдата ў прэзідэнты РБ, акадэміка Аляксандра Казуліна

Ага, турмовы повар ужо шосты дзень б'ецца ў істэрыцы, страціўшы надзею прыгатаваць ежу, якая прыйшлася б да спадобы палітзнаяволенаму і экс-кандыдату ў прэзідэнты РБ, акадэміку Аляксандру Казуліну.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 11:29 am
Powered by Dreamwidth Studios