kong_en_ge: (band)
71-я гадавіна замацавання савецкай акупацыі
kong_en_ge: (3)
17 верасня ніякага ўз’яднання Беларусі не было.

17 верасня 1939 г. з’яўляецца толькі датай, паводле савецкай тэрміналогіі, вызвалення, але ні ў якім разе не аб’яднання. Кіраўніцтва Савецкага Саюза на той час само яшчэ не ведала, ці будуць «крэсы паўночна-ўсходнія» ў адной рэспубліцы. Дэ юрэ паварот да варыянта, які ўрэшце ажыццявіўся, пачаўся 28 верасня 1939, калі паміж СССР і Германіяй была падпісана чарговая дамова аб дружбе і мяжы, якая прадугледжвала новую лінію размежавання на польскай тэрыторыі і сферы ўплыву адносна пакуль суверэннай літоўскай дзяржавы. 29 кастрычніка Народны сход Заходняй Беларусі прыняў дэкларацыю пра прыняцце яе ў склад БССР. 2 лістапада 1939 г. афіцыйна Крэмль задаволіў тую «просьбу», што толькі потым (!), 14 лістапада, прадубляваў Вярхоўны Савет БССР.
kong_en_ge: (3)
Чытаючы старую нарматыўку каляфінансавай тэматыкі, часам здзіўляешся пэўным мерам бяспекі, бо не можаш прыдумаць, як бы можна было выкруціць сітуацыю ў свой бок без гэтай меры:
8. Воспретить кассирам всех магазинов при получении денег от покупателей за проданный товар выбивать чеки на механических кассах с цифрами 6 и 9.
9. При получении от покупателей суммы, имеющей цифру 6 или 9, выбивать два чека, в общей сложности дающие требуемую сумму.


Крыніца: "Ліст Наркамгандлю СССР ад 8 лютага 1938 года №042" (паводле выдання "Даведнік бухгалтара дзяржаўнага гандлю" 1969 г.).
Нумар ліста таксама мае асаблівасць -- з нулём наперадзе. Калі савецкі гандль кіраваўся тымі ж правіламі, што і савецкія ваякі, то значыць, што ліст па меншасць для службовага карыстання, калі не сакрэтны. Ну, і ў сеціве нешта такія каштоўныя дакументы не захаваліся.
kong_en_ge: (3)
... некалі беларусы жылі ад мора да мора, ад халеры да гішпанкі і наадварот...
kong_en_ge: (Default)
"А як дыхаў, як дыхаў!" -- сказаў услед труне Чэйн Стоксу.
kong_en_ge: (3)
Памятаеце ў каментах?

Дэппу пяцьдзясят? -- Мне што, 37?!

Дык вось у мяне тут іншае сведчанне непрыемнага: у гэта мы гуляліся, і лічылі за годнае баўленне часу, каб паназіраць за гульнёй прафесіяналаў ЧВЭРЦЬ СТАГОДДЗЯ таму:
kong_en_ge: (Default)
Сёння хіба што каньяк можа распевесці сучаснаму чалавеку, як у далёкай мінуўшчыне пахлі клапы.
kong_en_ge: (Default)
Тую частку свайго ўдзела ў Другой Сусветнай, пра якую нагадваюць сёння, саветы назвалі ўз'яднаннем народаў. Праўда, чамусці, уз'яднанне было нейкім аднабаковым, без прыцягнення тэрыторый вакол Бранска са Смаленскам (спадары салаеды дададуць за сабе, калі пажадаюць). Дый нават кавалкі з заходняга накірунку пасля вырашылі вернуць у іншыя рукі. Што лішні раз паказвае, якога сапраўды меркавання пра дзяржаўнасць рэспублік прытрымлівалісь саветы, нягледзячы на дэкаратыўнае ўключэнне асобных сатэлітаў у склад заснавальнікаў ААН.

Калі акупацыя пачынае падавацца незваротнай, новыя гаспадары спыняюць аглядацца на фактар "прыйдзецца вяртаць", і сяк-так пачынаюць наладжваць інфраструктуру з мэтай уцягнення занятай тэрыторыі ў стабільнае абарачэнне: дарогі прыводзяць у парадак, адчыняюць школы, альбо прыструняюць лясны бандытызм як альтэрнатыў цэнтр прыняцця рашэнняў.

Таму як ні круці, а на тэзіс "кожная яго добрая справа -- гэта толькі няўдалая подласць" не варта забывацца, калі спрабуюць размаўляць за саўковую прагрэсіўную ролю.
kong_en_ge: (Default)
У старадаўнія часы, калі рамблер яшчэ быў мацнейшым за яндэкс, адзін папулярны блогер™, які па сумяшчальніцтве пазіцыянуе сябе і дызайнерам, прапанаваў абодвум лаканічныя формы галоўных старонак: ya.ru і ra.ru.

Рамблер з тых часоў паспяхова маргіналізаваўся (дарэчы, тут -- займальны погляд на падзеі ад відавочцы і ўдзельніка), і кароткае імя згубіў.

Ды я да чаго ўсё гэта: а што ж яндэкс з экспансіяй на суседнія краіны не абраў такое ёмістае імя, як ya.by?
kong_en_ge: (band)
Пытанне валтузні вакол "вялікай перамогі" мне з даўніх часоў болей за ўсё нагадвае такую выяву:
kong_en_ge: (Default)
Вырашыў крыху разграбсці сямейны відэаархіў, і нарэзаць адтуль тое, што можа быць цікавым для ўсіх.

Дзіцячая чыгунка, станцыя "Сасновы бор", 1977 год. Пасля пажара не была адноўленая, зараз на ёйным месцы металічны навес.
Read more... )

Некранутае "рэстаўрацыяй" Траецкае перадмесце, знятае з акна таксама не кранутага рэстаўрацыяй дома ў Верхнім горадзе. Бонусам можна назіраць наступныя артэфакты: адсутнасць гатэлю-даўгабуда "Беларусь", самалёт на выставачнай пляцоўцы ВДНГ, трыбуну стадыёна на задах палаца спорта.
Read more... )

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 12:55 pm
Powered by Dreamwidth Studios