kong_en_ge: (Default)
Бягучая дэнамінацыя ў БССР нагадвае мне свежы рамонт дарогі пад вокнамі:
-- паклалі асфальт
-- наляпілі дохлага мянта па абодва бакі ад пераходу на палову шырыні вуліцы
-- пасля дажджу зрабілі ў адным з мянтоў прапіл шырынёй ў кола, каб лужына магла расцякацца па дарозе, а не ўтварала водасховішча
-- нанеслі разметку з выдзеленай паласой для павароту, асіметрычна падзяліўшы праездную частку; цяпер на паласе павароту мы сустракаем спачатку аднаго дохлага правымі коламі, а праз 10 метраў другога -- левымі
kong_en_ge: (3)
У мяне для раварыстаў чарговыя дрэнныя навіны ў спалучэнні пунктаў 2.5, 2.18 і 172 ПДР :)
kong_en_ge: (Default)
А вось за Хаўерам ўсё ж было лепей, бо дакладна было вядома, што ўсё гэтае гаўнішча праз два тыдні гарантавана ўжо патае, у той час як зараз наперадзе амаль два месяцы сярод гэтых сталагмітаў на парковачных месцах.
kong_en_ge: (3)
ДАІ пабудавала пасярэдзіне кіламетровага кавалка дарогі з забароненым прыпынкам краму з коштамі ніжэй за аптовыя.
Кажуць, праект адбіўся за палову месяца, і плануюць пашырэнне на бар танных напояў.
kong_en_ge: (Default)
Разважаць пра асаблівыя ўласцівасці зімовай гумы -- гэта ўжо большая палова незваротнага шляху да развагаў пра перавагі вініла перад лічбавым гукам і неабходнасць папярэдняга прагрэву дротаў перад праслухоўваннем.
kong_en_ge: (Default)
Пасля пэўнай колькасці недарэчных смярцей раварыстаў віленскія ўлады вырашылі крыху змяніць разметку, каб не рабіць штодня прыборку каля гарадской ратушы.
kong_en_ge: (Default)
Ля офіса недзе адкрыўся аўтасэрвіс па аўтаматычных каробках перадач. З гэтай нагоды ўсім запаркаваным машынам напхалі пад дворнікі лістовак: "У вас машына з аўтаматам? -- вось вам зніжка". Пабачыць, хто з аўтаматам, а хто не, разносчыкаў не навучылі. Атрымалася ў выніку ахава.
kong_en_ge: (Default)
А Тапузідзіс раптам не латэнтны байкер? Бо інакш цяжка патлумачыць гэтае перманентнае тусэ, што перакрывае ўваход у "Карону", якое ніхто не разганяе.
kong_en_ge: (Default)
Парутут дзён пабыў без машыны. Трэба мець вельмі шмат вольнага часу, каб марнаваць яго на карыстанне грамадскім транспартам і астатнімі роварамі.
kong_en_ge: (3)
А я б яшчэ ў правілы руху дадаў абавязак роллераў здымаць абутак перад выхадам на пешаходны пераход.
kong_en_ge: (3)
За дабрабытам беларусікаў можна сачыць праз інтэнсіўнасць раздачы нумарных знакаў на карчы. У 2011 насуперак усім крызісам і трохразовай дэвальвацыі выносілі ў сталіцы па адной серыі на 10000 нумароў ў месяц прыблізна. Зараз такую ж серыю раздаюць хіба што не квартал.
Ох, ідуць жа часы, калі тыя, хто пры кэшы застаўся, зусім каралямі хадзіць будуць.
kong_en_ge: (3)
Латыскія нумарныя знакі абуджаюць ва мне прафесійную дэфармацыю, зробленую 580 працэсарам. У іх зараз як раз ідзе серыя ўмоўных пераходаў: JZ ці JC які і чатыры лічбы 64-кілабайтнай адраснай прасторы...
kong_en_ge: (3)
Гэтым разам італьянскі хамяк у падарожжы на Эстонію паказаў раней неверагоднае спажыванне 7.1/100.
kong_en_ge: (3)
Дзяржстрах нагадвае пра адказнасць лісапедастаў:

Ответственности велосипедистов за вред, причинённый жизни, здоровью, имуществу потерпевших при управлении велосипедом.
kong_en_ge: (Default)
Пад вокнамі ходнік падзялілі на "людзям" і "раварыстам". Усе раварысты чамусці апынуліся на палове для людзей. Але ж я не вельмі-та і здзіўлены чамусці.
kong_en_ge: (3)
На дарогах такое дзікунства на машынах пішуць, што ажно жудасць:
МОГИЛЕ ВОБЛА ВТО ТРАНС
kong_en_ge: (band)
Злыдні кажуць, што адзін блогер так уважліва сачыў за стырном, ці належным чынам паказваюць сігналы паваротаў астатнія ўдзельнікі дарожнага руху, што сам крышачку -- на палову корпуса -- прымяў спыніўшуюся на светлафоры бабку, што ехала ў сінагогу на навюткім поршыку.

Хаця... напэўна, усё ж хлусяць, бо блогер традыцыйна скідваў вагу, хадзіў пёхам і проста ўлупіўся лбом у слуп на ходніку.
kong_en_ge: (band)
Калі паставіць побач са знакам "40" добра прыхаваны капкан, то ўжо праз ноч раніцай можна будзе знайсці ў ім свежага дарожнага мянта.
kong_en_ge: (3)
Як адрозніць норму права ад пабудаванага на ёй незапланаванага вычварэння? Норму прасоўваюць праз рэкламу перад увядзеннем, каб яе прытрымліваліся, бо ёсць зацікаўленасць у выкананні. Вычварэнне высмоктваюць ужо пасля з пальцу, калі знаходзяць тэхнічныя касякі.

З вядомых адносна нядаўніх прыкладаў: фіранкі на бакавым шкле аўто і творчае асэнсаванне правага павароту на чырвонае святло светлафора, пастаўленага адразу пасля павароту.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:51 am
Powered by Dreamwidth Studios