kong_en_ge: (3)
Вы тут ўсё пра Фідэля, а ў нас-та радзімка таксама да чагосці рыхтуецца ўзмоцнена: на Ўсходніх могілках за лета масава высеклі дрэвы на самай, што ні на ёсць урадавай дзялянцы за нумарам 18 (адмыслоўцы могуць параўнаць з дзялянкай 26, куда амаль кожная дробная ўрадавая жаба можа трапіць без асаблівых складанасцяў).
Чыноўны мор -- гэта заўсёды прагрэсіўна, а тут яшчэ і прагрэс мяркуецца цыклапічнага памера.
kong_en_ge: (3)
Нарадзіцца, а не панаехаць у Мінск, было дасягненнем ужо больш за 40 гадоў таму, калі за гэта выдавалі медаль, каб неяк адрозніваць жыхароў ад ліміты, якую гаўляйтар Махераў цягнуў у горад у намаганнях прабіць будаўніцтва падземнага трамваю праз колькасць насельніцтва.
kong_en_ge: (Default)
Напэўна, на сёння гэта тое, што дастаткова ведаць пра праезд раварыстамі скрыжаванняў дарог агульнага карыстання:
kong_en_ge: (Default)
А ці ведаеце вы, што праграмнае забяспечанне і адгазнікі адносяцца да аднаго класу тавараў падчас рэгістрацыі таварных знакаў?
Read more... )
kong_en_ge: (3)
Часам экспрэсіянізм сапраўды пераносяць як у анекдотах:


З выдання "1000 савецкіх палітычных анекдотаў фактаў з жыцця савецкай Эстоніі"
kong_en_ge: (Default)
Формула-крычалка чарговай выбарчай кампаніі: "Верым, хочам -- перахочам!"
kong_en_ge: (Default)
Невыязны-невыязны, а ўжо ў Коўне натуршчыкам падпрацоўвае насупраць музею Чурлёніса і побач з музеем чарцей.
Read more... )
kong_en_ge: (Default)
TOEFL узроўню "эс як даляр":
kong_en_ge: (band)
Што там у нас з дэсакралізацыяй: усё яшчэ не злачынства?
kong_en_ge: (band)
Учора пачуў у двары дзіцячы дыялог пра плануемы адпачынак на лецішчы, які скончыўся адмоваю: "не, у мяне ў вёсцы бабулі няма".
Ну, і тут я неяк сам усвядоміў, што сам ужо па меншасці ў другім пакаленні не ведаю, а што гэта такое "на лета да бабкі ў вёску". А вось у дзяцінстве панаехаў, якія кудысь знікалі на ўсё лета, было даволі шмат -- наглядная такая сабе ілюстрацыя паходжання "гараджан".
kong_en_ge: (Default)
Тэрытарыяльныя прэтэнзіі існуюць там, дзе ёсць вялікае жаданне насадзіць свой лад жыцця. Таму нічога добрага ў закліках "вільня наша" не бачу: стварыць яшчэ адзін Магілёў многа розуму не спатрэбіцца, але па "выпіць кавы" паедзеце ўжо ў Рыгу якую. А калі па ўзроўні грамадскага жыцця БССР дацягнецца да той жа Літвы, то і фармальны бок адміністрацыйнага падпарадкавання значэння мець не будзе.

Ну, і са смаленскам тая ж фігня: начорта вам здаліся тыя гектары надворных сартыраў?
kong_en_ge: (3)
Ва ўменні ствараць сімулякры радзімцы не адмовіш: дазволены спектр нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці звялі да ванітных фальклорных калектываў з вышываначнымі войскамі, а вулічную дэсаветызацыю -- да сарамлівых дублікатаў.
Мінскія ўлады ўхвалілі прапанову размясціць на цэнтральных вуліцах сталіцы дадатковыя шыльды з гістарычнымі назвамі.

Усё другаснае, каб у зручны момант можна было вынуць ці ізаляваць і не абрынуць дзяржаву палітрукоў.
kong_en_ge: (3)
Нейкага невысокага меркавання мясцовая аналітыка наконт мэблевай прамысловасці Заходняй Еўропы. Тыпа карлік забраніраваў месца на лаве ў Гаазе, і астатнія дыхаюць ужо вольна.
Дык вось маю падазрэнне, што лава тая ўсё ж дастаткова доўгая, і Балівар выцягне абодвух, хаця б і па чарзе.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 01:01 pm
Powered by Dreamwidth Studios