kong_en_ge: (3)
Ну, тое, што ў Коўне не будзе расейскамоўнага канала з аніме мульцікамі -- да гэтага я быў гатовы, але ж не было і літоўскага -- выключна ўкраінскі.
Ну, і яшчэ белсат :-)
kong_en_ge: (Default)
У дзень абароны дзяцей мы з жонкай адсвяткавалі вызваленне на тры месяцы ад выконвання з дзецьмі школьных заданняў і суботніх пад'ёмаў са зборамі на заняткі.
kong_en_ge: (Default)
Кітайскія электронныя цацкі маюць вельмі моцную абарону ад рэверс-інжынірынга за кошт лайновай элементнай базы і іншых аднаразовых кампанентаў. Нядаўна, ратуючы вушы, упіхваў пераменны рэзістар перад дынамікам, дык увесь ізлаяўся на іхныя тонкія правадкі, запаяныя тугаплаўкім прыпоем.
kong_en_ge: (3)
Забытая за справамі тэма набыцця ў дом сейфа для папер і наяўных грошай хуткага вымання раптам уваскрэсла і загаманіла, калі дзеці прынеслі на пагуляцца пашпарты і тыя самыя грошы, прадэманстраваўшы, што добра ведаюць, адкуль і які іх дастаць.

І гэта ж толькі свае дзеці, а што будзе, калі ў дом папруцца іхныя сябры?
kong_en_ge: (3)
Узровень дзіцячай актыўнасці і сілы можна ацэньваць па расходу суперклея на рамонт зламаных цацак.
kong_en_ge: (3)
"А глядзі, якая у таты прыгожая белая футболка, з лашадкамі," -- пракаментавалі дзеткі адзенне на 27 ліпеня :-)
kong_en_ge: (3)
Лета неабходна любіць ужо толькі за адно тое, што дзяцей суботняй раніцай не трэба цягнуць на развівальныя заняткі.
kong_en_ge: (3)
Калі пасля выгрузкі з машыны мяшкоў з пяском адразу перайсці да выгрузкі адтуль жа дзяцей, можа здарыцца адчуванне, што дзеці схуднелі...
kong_en_ge: (3)
Пры наяўнасці ў кватэры піяніны, па-сапраўднаму разумееш каштоўнасць дублюючага сінтэзатара, за які дзяцей можна запусціць у любы час сутак (асабліва, калі надзець навушнікі).
kong_en_ge: (3)
Трэці дзень запар дзяцей немагчыма выцягнуць дадому з дзіцячага садку. Трэба пачынаць аналіз таго, што ў нас у доме не так :)
kong_en_ge: (3)
Дзеці -- гэта тое, што дапамагае нам праходзіць дзяржаўныя межы ў абыход чаргі!
Не кажучы ўжо пра фармальнасць дагляду.
kong_en_ge: (3)
Пасля таго, як пасадзіш дзяцей у гіперы ў дзіцячы куток з тэлевізарам, не ведаеш, як выманіць іх адтуль.

Level Up

Jul. 23rd, 2013 12:13 am
kong_en_ge: (Default)
Дзеці дараслі да ўзорсту і навыкаў, калі іхняе працяглае заціханне -- повад непакоіцца за навакольнае асяроддзе.
Сёння гэта была толькі акварэль, а заўтра будзе масляная фарба.
kong_en_ge: (Default)
Майму дзіцячаму садку амаль два гады.
Read more... )
kong_en_ge: (Default)
-- Даў дзецям чарговы канструктар.
-- Пластыкавы ці металічны?
-- Віртуальны.

P.S. Ц-праграмісцішкам дазваляецца не зразумець сэнсу.
kong_en_ge: (Default)
Кароткія вынікі году гадоўлі хатніх дзяцей.
Read more... )
kong_en_ge: (Default)
Адлегласць, на якой можна знайсці пакінуты ўвечары побач з сабою тэлефон, прапарцыянальна колькасці дзяцей у ступені іхняга ўзросту ў месяцах, а таксама лагарыфму з аснаваннем, роўным колькасці дзяцей, ад часу паміж пакладаннем тэлефона і спробай узяць яго зноў.
kong_en_ge: (Default)
Варвара Яўгеньеўнаaka [livejournal.com profile] kong_wang_rui
Цімафей Яўгеньевіч aka [livejournal.com profile] kong_tu_shun
kong_en_ge: (Default)
Варвара Яўгеньеўнаaka [livejournal.com profile] kong_wang_rui
Цімафей Яўгеньевіч aka [livejournal.com profile] kong_tu_shun

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:52 am
Powered by Dreamwidth Studios