kong_en_ge: (Default)
Заўсёды рэжа вока падхалімскі бізнэс-этыкет, прыняты ў спадчыну ад саўкова-рашкінскіх часоў: нават у самай дробнай паперке тэхнічнага характару абавязкова пазначыць акрамя пасады, якой даведзена рабіць нешта, яшчэ і імя асобы, якая займае гэтую пасаду, а саму заяву пачаць зваротам "Шаноўны Пярдул Асранавіч!"

І нават ступень MBA не дапаможа, відаць, навучыцца адрозніваць асабістую перапіску ад руціннага папяровага струмяню.
kong_en_ge: (Default)
Нават здзіўлены, што так доўга ідэя прыраўняць аўтамабільны відэарэгістратар да сродкаў збору звестак пра прыватнае жыццё грамадзянаў не знаходзіла выхаду на прыняцце дзяржаўнага рашэння.
Даздымаліся мянтоў і бландзінак за стырном. Адзнімаліся, я б так сказаў.

P.S. Звесткі кулуарныя, падрабязнасцяў не будзе.
kong_en_ge: (Default)
У дзень памежніка з самай раніцы ў цэнтры горада была заўважная вялікая колькасць людзей у трусах і зялёных фуражках (шкадую, што нельга адначасова весці машыну і здымаць тое, што адбываецца на вуліцах).
[livejournal.com profile] ugenk, [livejournal.com profile] shufel, [livejournal.com profile] medvedd -- і не няёмка вам было нарадзіцца ў такі дзень?! :)

Пра Е.

May. 23rd, 2008 11:07 am
kong_en_ge: (Default)
... А калі ўчора і ў дзесятым канверце аказалася Партугалія, мы з жонкай (дарэчы, выкладчыкам музычнай тэорыі) хорам сказалі YES!

Народ, якому 9 гадоў таму таптуны ў цывільным спачатку скармілі жуйку пра "ва ўсім вінаваты дождж" і ціха-ціха спусцілі справу на тармазах, раптам ачуняў і як па камандзе кінуўся адстойваць "права трагедыяй звацца" ў адказ на варыяцыю анекдота "... гэта гора, але ж не беда" (ці "якая краіна -- такі і тэракт").

Беларусы -- страшны народ, ніколі нельга прадказаць, на каго з чужынцаў і з якой прычыны ён кінецца. 20 гадоў таму з амаль аналагічным энтузіязмам тут цкавалі талакоўцаў і "прыхільнікаў паліцаяў". Цяпер -- новая хваля яднання вакол штучна створаных і даведзеных праз замбаяшчык "стрыжнёў свядомасці". Я так і ведаў, што ніша штучнага ворагу пустой не застанецца, не той базіс існавання, на жаль.

У мяне складваецца дзіўнае адчуванне, што разам з перадачай "Нашай Ніве" ключа ад пад'езду (дзеля зручнай дастаўкі) ўвесь пад'езд прымусова падпісалі на змагарскі спам :-)

Бел-чырвона-белыя фенечкі, што носіць моладзь на руках -- гэта браслеты All Inclusive з гатэлю на Акрэсціна?

Тыдзень таму ў грамадскай прыбіральні ля КДБ на Камсамольскай наведвальнікі маглі назіраць дзіўную сюр-карціну ў духе рэкламы "на борце нашых самалётаў заўсёды прапануецца прэса":Read more... )

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:52 am
Powered by Dreamwidth Studios