kong_en_ge: (3)
У краіне, поўнай паўузброенымі фармаваннямі праваслаўна-казачай тэматыкі, дзе аўтазакі выязджаюць на аперацыі супраць нацыянальнага руху з рашкаванскім трыкалорам на лабавіку, раптам прынялі рашэнне разгарнуць кампанію супраць пісак-ворагаў народу.
І масоўка ўжо зладжана падпявае: "Бо паглядзіце, да чаго гэта прывяло ў суседзяў!"
Тое, што зараз на вачах адбываецца легітымізацыя жорсткага пераследу разам і за "чумадан-вакзал-расія" з анекдотамі пра абрама з сарай, нікога нібыта і не турбуе. Забыліся на тое, як драпежнік, аднойчы пачаставаўшыся чалавечынай, пасля ніколі ўжо не адмовіцца ад дэлікатэсу. Узгадаюць, праўда, калі адціскаць маёмасць з жыццём стануць за тое, што пад гімн БССР а шостай раніцы не ўскочыў навыцяжку.
kong_en_ge: (Default)
А ў нашым калгасе разгортваецца чарговы экшн з паліцы "два миро -- два шапиро".
Гэтым годам раптам падчас вывазу смецця папрасілі не выкідваць шкло з пластыкам. Ну, папрасілі і папрасілі -- колькі там таго шкла на лецішчы за сезон утвараецца, каб ламаць пра тое галаву.
А ўчора на агульным сходзе распавялі пра падводныя плыні. Аказалася, што шыза падзельнага збору смецця перад адпраўкаў на агульную сметніцу дакацілася і да лецішчаў. Шапіра ўжо зрабіў усе справаздачы ледзь не ў мінулым годзе, калі прыпякло, і зараз на месцах рыюць зямлю носам, каб адпавядаць; даводзяць планы да таварыстваў па ўсталёўцы трох кантэйнераў.
Савецкая ўлада, трэба заўважыць, тут і падавілася ўласнай сквапнасцю: па 4 соткі нарэзала, так што нават супрацьпажарныя нормы па размяшчэнні будынкаў былі адціснутыя ў бок. Зараз жа на прапановы пра пляцоўку пад кантэйнеры мае адказ у выглядзе санітарнай фігі: не бліжэй за 20 метраў да будынкаў: давайце зямлю, якой няма.
Але ж патрэбны і суцяшальны кампраміс: раз-другі на сезон будзе замаўляцца вываз адмысловага смецця, таму, каб усё выглядала належна, моцна прасілі рыхтаваць смецце да падзеі.
Дарэчы, са шкла прымаюць толькі бутэлькі-банкі, аконнае шкло ў залік не ідзе.
А дзе ж тут другі Шапіра, спытаецца чытач. А другі Шапіра быў старшыней таварыства гадоў 30 таму, шмат якога добраўпарадкавання прабіў, якім сёння карыстаюцца на зайздрасць суседзям.
kong_en_ge: (Default)
Плынь бягучых падзей пакідае адчуванне дня адчыненых дзвярэй у вар'ятні:
-- пастаўскі ўпырхлік заўважае, што за 20 гадоў краіна стала толькі лепей і нават "адбудавалі Верхні горад" (пастаўскім, відаць, шмат не трэба, каб муляж за аднаўленне прыняць);
-- праграмісцішкі і набліжаныя гучна адзначаюць атрыманне медалю "10 год інавацый і вызвалення ад падаткаў";
-- у праносе перкуленым дагары рэстайленага сцягу БССР ганебным падаецца не нашэнне сцягу БССР, а тое, што яго перакулілі; і кантрапунктам так тэма, што з нацыянальным сцягам такое немагчыма -- ага, заход над дрыгвою -- гэта ж сцяг тых, хто мае розум і адсутнасць дэфектаў прасторавага мыслення.

У мяне на сёння ўсё.
kong_en_ge: (Default)
Уважліва сачыце за зубамі: калі дзяржаўны рот пачынае раскрывацца абяцаннямі разумнага стаўлення да магчымага ўжывання дурнога закона, не забывайцеся, што наступнае, што гэта рот зробіць перад тым, як учапіцца ў ахвяру, гэта прамовіць dura lex sed lex.
kong_en_ge: (3)
А ўсе вынуўшыя дэпазіты цягам апошніх трох месяцаў ўжо падрыхтаваліся да тэлефанаванняў з банкаў з патрабаваннем пакласці ўсё ўзад?
kong_en_ge: (Default)
Прагнозныя паказчыкі, даведзеныя да навучэнцаў першага класа:
kong_en_ge: (Default)
У БССР нават канцэпцыя допуска да галасавання толькі падаткаплацельшчыкаў, якія не маюць запазычанасці, абарачаецца нейкім пачварным вынікам у выглядзе ўліку галасоў выключна вучылак і іншых бенефіцыяраў бюджэту. Бо ўсе астатнія не з’ехаўшыя з глузду, сядзяць у розных формах падатковай аптымізацыі па самыя вушы. А адзінкавыя выключэнні заўсёды могуць быць дадаткова правераныя.
kong_en_ge: (Default)
Я так бачу, што ў краіне гэта ўжо новы трэнд намаляваўся па адмыванні класава блізкіх неплацельшчыкаў. І ўсё пад сцягам "а што, другі бок ужо і пачакаць не мог?"
Пакуль на банках катаюць пробны шар ці на буйных дзяржканторах, але на месцы прыватных кантрагентаў патэнцыйных нішчабродаў я б пачаў пільней адносіцца да ацэнкі плацёжаздольнасці замоўцы.

P.S. Пажарнікі спаборнічаюць з пракурорскімі ў гэтым дзюсалеі за першае месца. Вынік зусім невідавочны.
kong_en_ge: (3)
Эвалюцыя барацьбы за здаровы лад жыцця з кожным крокам прыцягвае ўсё большую ўвагу да прадметнай вобласці. Раней проста рабілі чырвоны акцэнт на галоўным:


А зараз інтрыгуюць: а што ж там галоўнае пад белай плямаю:
kong_en_ge: (Default)
Не варта разлічваць на якое раптоўнае абуджэнне пачуцця ўласнай годнасці ў насельніцтва, якое з ухваленнем праглынула ўвядзенне абавязковай школьнай формы ўблюдачных фасонаў. Была шляхта некалі -- ды ўся ў сінтэтыку апранулася.
kong_en_ge: (Default)
Што бывае, калі побач з раёнам сацыяльнай забудовы спрабуюць адчыніць адкрытую пляцоўку па продажы садовых прычындалаў буйнога фармату:
kong_en_ge: (3)
Усе чакаю, калі ж дзяржаўныя галовы накрые думка пра падаткаабкладанне накапляльных бонусаў ад замежных гандлевых сетак. З абавязковым папярэднім дазволам нацбанкі на атрыманне карткі кожнай з сетак.
kong_en_ge: (3)
О, жыццё ў бсср наладжваецца з кожным днём: ужо і сацыялка "Заплаці аліменты" на бігборды папёрла.
kong_en_ge: (3)
Вось думаю: колькі б інфарктаў на нярвовай глебе тут было б, спазніся чырвоныя акупанты з захопам Мінска на адзін дзень -- усю б незалежную прапаганду папсавалі непапраўна.
kong_en_ge: (3)
У краіне саветаў усё добра. Настолькі добра, што мусары зноў прыняліся хадзіць па офісах з паперкамі пра "прадухіленне ўмоў здзяйснення правапарушэнняў" праз замову ў іх сігналізацыі. Адрозненне, выкліканае тэхпрагрэсам: зараз яшчэ навязчыва пхаюць унутранае відэаназіранне.
kong_en_ge: (Default)
Аматарам тэзісу "Чэснаму чалавеку баяцца няма чаго": чэсных няма, ёсць недаправераныя.
kong_en_ge: (Default)
Джазавыя вечары -- гэта такі сігнальчык звышмудрым пескарам па-за палітыкай, не болей за тое.
kong_en_ge: (Default)
А вось чаму на кожнай старонцы сайту ёпернага тэатра спасылка на прэзідэнцкі хамяк ёсць, а дзяржаўны цырк такіх рэфералаў такі не падкідвае?
kong_en_ge: (Default)
Тэрмінал электроннай чаргі са скончыўшайся паперай -- гэта ўсё што неабходна для правядзення лабы па самаарганізацыі насельніцтва ў дзяржашчадкасе.
kong_en_ge: (3)
Падваенне колькасці лядовых палацаў -- гэта ж як раз тое бедства, якога не ставала нашай эканоміцы ў гэты няёмкі час...

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:51 am
Powered by Dreamwidth Studios