kong_en_ge: (Default)
Што бывае, калі класавы падыход у падборы складу мянтоўскіх фармаванняў пачынае формай дамінаваць над зместам, можна ўжывую назіраць зараз у паўднёвых суседзяў.

Аказалася, што мала аднаго толькі адмаўлення ад мінулых звычак і практык, трэба яшчэ і крыху пра прафесіяналізм дбаць. Бо колькі ж будзе так шчасціць, што самай складанай задачай патруля будзе перавесці старуху на другі бок вуліцы? З вялікім спазненнем, але жыццё ж такі паставіла пытанне на спалучэнні ўласнага самакaнтролю і навыкаў практычнага ўжывання зброі. Ну і ўсё, прыкаціліся хуценька да ненаўмыснага забойства сведкі здарэння, бо і нервы ні да чорту, і агнявая падрыхтоўка ў пераследзе не адпрацаваная.

І замест таго, каб зрабіць належны разбор палётаў ды адвесіць крыварукім мянтам прадугледжаных заканадаўствам люлей, крыклівая частка грамадства распачала кампанію "не дадзім крыўдзіць нашу новую паліцыю, яна ж з народам". Дык прыязджайце ў БССР, паглядзіце, як гэта выглядае ў маштабе краіны, калі менту трэба зусім ужо адмарозіцца ва ўчынку, каб панесці хоць якую адказнасць. А гатовых на спачуванні таксама хапае: адзін падчас пераследу з кіраваннем не зладзіў, упіліўся ў слуп -- дык адказнасць за крыварукасць таксама грамадскасць патрабавала павесіць на таго, за кім гналіся.

Тут можна яшчэ ўзгадаць, як адзін з "новых" мянтоў абураўся, што "год прайшоў, а нас усё не паважаюць". І не будуць, пакуль парушэнні будзеце выкрываць там дзе прасцей, а не там, дзе небяспечней.
kong_en_ge: (Default)
Спрэчкам пра тое, што па мянтах на душу насельніцтва БССР на самой справе не на першым месцы ў свеце, бо "ў другіх краінах асобныя функцыі выконваюць не мянты", пакласці канец можна простым усведамленнем, што тым не меней тут гэта мянты з адпаведнымі паўнамоцтвамі, прысягай і коштам бюджэтнага ўтрымання. І паставіць тую ж "Ахову" пад дадатковыя задачы не перашкаджае амаль нішто.
Duck-test як ён ёсць.
kong_en_ge: (3)
Класіфікацыя мянтоў на дрэнных і добрых уяўляецца мне метадалагічна ўбогай, бо фундаментальным фактарам тут будзе не дабрата, а гатоўнасць падставіць цябе ці то добраахвотна, ці то толькі калі прысягаю вымусяць. Заўважце, што выпадак "падстаўляць не стане" у дадзенай класіфікацыі адсутнічае з прычыны суцэльнай штучнасці.
kong_en_ge: (3)
Наўздагон нядаўняй модзе на форму савецкага гестапа: не далей як учора ў самым цэнтры Коўна да мемарыялу Ромасу Каланце падкацілі легкавік з масясыклам у колерах савецкіх мянтоў ды з саўковым жа гербам на дзвяры, і адтуль вываліся ў жральню класічныя савецкія мусары. І нічога, ніхто нават падножку не паставіў.
Нібыта кіно здымалі, з вобразаў не павыходзілі.
kong_en_ge: (3)
Мясцовая формула грамадскага парадку: выкананне грамадзянінам закона не з'яўляецца падставаю, каб патрабаваць таго ж ад міліцыі.

Так што калі асобныя палканы ў адстаўцы спасылаюцца на тое, што іншых мянтоў для нас няма, можна толькі адказаць, што а ў нас няма фонду лаяльнасці, які б кроў з носу трэба было размеркаваць за бягучы перыяд хоць на каго.

Дадатковы матэрыял да тэмы
kong_en_ge: (3)
У краіне саветаў усё добра. Настолькі добра, што мусары зноў прыняліся хадзіць па офісах з паперкамі пра "прадухіленне ўмоў здзяйснення правапарушэнняў" праз замову ў іх сігналізацыі. Адрозненне, выкліканае тэхпрагрэсам: зараз яшчэ навязчыва пхаюць унутранае відэаназіранне.
kong_en_ge: (Default)
Займальная гісторыя з канцоўкай, якая дакладна адлюстроўвае і мае асабістае стаўленне да пытання дапамогі мянтам:
- Его нашли на улице Чернышевского у дома номер 17. Сейчас к вам милиция поднимется. Как раз об этом покойнике с вами поговорить хотят.
Брайловский посмотрел на лицевую часть электронной истории болезни Семёнова.
Да, всё правильно. Семёнов жил как раз в этом доме номер 17 по улице Чернышевского в квартире 173.
Брайловский выключил компьютер.
Сказал вслух:
- Ничего я этим придуркам из милиции говорить не стану. Пусть сами корячатся.
kong_en_ge: (3)
Ну вось, мянтам работу палегчылі: каб моцна чалавечка закрыць ці просто на кручок узяць, ужо няма неабходнасці левыя брулікі за плінтус пхаць ці адбіткі на купюрах з надпісам "хабар" атрымліваць: сыпануў пральнага парашку пад дыван -- і вярці кліентам як захочаш...
Праект антынаркатычнага дэкрэта прадугледжвае пакаранне за збыт наркотыкаў у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 25 гадоў.
kong_en_ge: (Default)
Любімыя мянтоўскія гульні: правакаванні на глебе пакідання манекену ў неьяспецы і пакатушкі па дарожных корках у хуткай дапамоге з мігалкамі з прычыны вострай грашовай недастатковасці.

Ну, і традыцыйнае пытанне: ці абавязаны кіроўца перадаваць аўтамабіль супрацоўніку ДАІ, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.
kong_en_ge: (3)
Замацаванне ў законе прэзумпцыі недаверу супрацоўнікам унутраных спраў -- амаль адзіны дзейсны сродак дамагчыся таго, каб доказы збіраліся як належыць, а не "пад палку" ў штомесячную справаздачу.
kong_en_ge: (3)
А вам спакойна за маёмасць на перыяд бязуладдзя, калі дакладна адзін камплект ключоў знаходзіцца невядома ў чыіх руках?[Poll #1960941]
kong_en_ge: (Default)
Змест плаката я б крыху змяніў, а вось тэкст ужо, здаецца, ўдасканалення не патрабуе.
kong_en_ge: (3)
Калі міліцыя звяртаецца па дапамогу, заўсёды неяк узгадваецца, што радзімка ім і так няблага дапамагае жыллём з заробкамі (легальнымі не не зусім); так што ўжо грамадзян маглі б і не турбаваць па дробязях кшталту даць паказанні супраць каго, бо інакш справа не лепіцца.
kong_en_ge: (3)
Колькасць перайшла ў якасць. Калі публікі ў цырку стала меней за клоўнаў, апошнія прыняліся адкусваць голавы адзін аднаму:
АМАПавец пераблытаў міліцыянта ў цывільным са злачынцам і даставіў яго ў РАУС
kong_en_ge: (3)
Пабачыў мянта -- перайдзі па магчымасці на супрацьлеглы бок вуліцы.
Правіла старое, але працуе бездакорна.

UPD. А тут і падзеямі падмацавалі: Міліцыю надзеляць правам штрафу за адміністрацыйныя правапарушэнні, каб зменшыць нагрузку на суды

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:51 am
Powered by Dreamwidth Studios