kong_en_ge: (Default)
Я ўзгадваю ўсе сентэнцыі пра карысных дурняў, калі назіраю, як прадстаўнікі апошніх ухапіліся за дубіну роўнасці беларускай і расейскай моваў. Замест таго, каб рушыць да абавязку даць інфармацыю на мове тытульнай нацыі, закладваюць сваім "роўнапраўем" міну пад тых, хто б не жадаў расейшчыны ў сваёй дзейнасці ўвогуле.
kong_en_ge: (3)
да тых, хто прынцыпова выбірае ў банкаматах беларускую мову:

А НУ КАК РАПТАМ НІХТО НА ТЫМ БАКУ І НЕ ВЯДЗЕ СТАТЫСТЫКУ ПАПУЛЯРНАСЦІ?
kong_en_ge: (3)
Зараз яны размяшчаюць вулічную рэкламу на мове найбольш верагоднага акупанта, але калі мы прыйдзем да ўлады, то яны ўспомняць усё і стануць звацца Цэнтрам добрай плёткі.
kong_en_ge: (3)
Агітаванне за беларускамоўныя размовы ў якасці сродка перавыхавання расейскамоўных беларусікаў -- гэта ўсё малаэфектыўная паўмера, бо заўсёды пакідае апаненту шлях да адступлення: "не буду і ўсё". Уласна кажучы, агітацыя і прапаганда калі пад іх не падвесці моцнага фінансавання ўвогуле мала чаго каштуюць. Асабліва ва ўмовах штучнай цікавасці радзімкі да пытання.

Марыць пра рэйды інспекцыі моўнага нагляду можна, калі з'явіцца нешта, што гэтаму нагляду падлягае.

Вымушаць не трэба, трэба са свайго боку ствараць такія ўмовы, каб іншага выйсця не было ("жадаеце бланк дамовы на расейскай? -- бліжэйшы цягнік на Смаленск праз паўгадзіны; але вось там за вуглом ёсць перакладчык усяго па 20 баксаў за аркуш").

Ну, і давайце глядзейць праўдзе ў вочы: наша пакаленне не будзе натуральна беларускамоўным, яго задача стварыць адпаведны кантэкст для пакалення наступнага, ідучы пры гэтым на паэўныя самаабмежаванні ў моўным камфорце.
kong_en_ge: (Default)
Спецыяльная алімпіяда "за чысціню" -- што лепей можа падкрэсліць абмежаванасць мовы?



Я для сябе вырашыў нібыта гэта правільна, што па расейску, бо калі "газдіць" такім чынам дык хай лепей па расейску, не? А беларускую мову рэкламаваць лепей у іншых месцах і іншымі сродкамі.


Цяжка мове з такімі носьбітамі, як дзеўке ў цвеце, якой не пашчасціла трапіць на платанічнага батаніка кшталту Блока :)

P.S. Пра тое ж самае 9 год таму.
kong_en_ge: (3)
Калі ласка, забейце іх хоць хто, пакуль я палову дзіка з пасткі даставаць буду:


Забіваць тут.
kong_en_ge: (3)
Душараздзіральна: дайце беларусікам акрмая двух правапісаў, яшчэ і ўласны charset для лацінкі па-за межамі сямібітнага коду.
Цікава: а калі ж будуць дыскусіі пра нацыянальную транслітарацыю ў арабскую вязь і іерогліфы?
kong_en_ge: (3)
Нядаўна ў спісе цэтлікаў шукаў слова "цемрашальства" спачатку ў спісе на літару "м".
kong_en_ge: (Default)
Памятаеце тэзіс кампаніі, працягнутай праз усю дзіваўскую "Выбракоўку"? Той самы, "у нярускіх не купляем".
У сённяшняй БССР трэба спачатку зрабіць асабісты запас прадуктаў на год-другі, і толькі пасля абвяшчаць акцыю "ў расейскамоўных не бярэм", бо інакш тупа з голаду падохнеш.
kong_en_ge: (Default)
"Гвозд новага сезона", "Старонка для пячаці", "У дадзенай катэгорыы" -- гэтыя і шматлікія іншыя моўныя пачвары выпадковы наведвальнік можа нечакана напаткаць на сайце нацый-анальнага тэлебачання.

Тэлекрытыкі і філолагі раюць рыхтавацца да горшага, нават калі "толькі праграмку паглядзець".
kong_en_ge: (Default)

Я буду лічыць адраджэнне беларускай мовы паспяховым і незваротным, калі пабачу альбомы беларускамоўнага "расейскага шансону" і пачую агульнапрызнаную па выпраўленчых установах нацыянальную блатную феню. :-)

Да пазначанай жа светлай хвіліны  білінгвістычная шызафрэнія, апісаная сп. [livejournal.com profile] paul_broom, будзе ўстойліва мець свае наседжанае месца.

kong_en_ge: (Default)

Я буду лічыць адраджэнне беларускай мовы паспяховым і незваротным, калі пабачу альбомы беларускамоўнага "расейскага шансону" і пачую агульнапрызнаную па выпраўленчых установах нацыянальную блатную феню. :-)

Да пазначанай жа светлай хвіліны  білінгвістычная шызафрэнія, апісаная сп. [livejournal.com profile] paul_broom, будзе ўстойліва мець свае наседжанае месца.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:51 am
Powered by Dreamwidth Studios