kong_en_ge: (Default)
Вясна гэтым годам прыйшла неўзабаве пасля новага году, і ў галаву палезлі розныя, скажам так, думкі перайсці да прабежак раніцамі вакол нашага тэхнічнага вадаёма...
Божачка, дзякуй за снег, што ад дурніцы ўратаваў!
kong_en_ge: (Default)
Мінулым годам, каб пазбегнуць зімы, дастаткова было набыць і пакласці з машыну рыдлёўку для снега і зімовую амывайку.
Гэтым годам магія рыдлёўкі крыху пратэрмінавалася, і нават набыцце дадатковага артэфакта ў выглядзе новай снегавой шчоткі неяк бледнавала падчас тыдню паркоўкі ў сугробах.
Аднак... я ж новыя зімовы боты набыў: тут-та зіма за тыдзень і скончылася, ды так, што гэтым тыднем толькі і абмежавалася.
Непакоіць толькі неразуменне, што набываць у наступным сезоне?
kong_en_ge: (Default)
А вось за Хаўерам ўсё ж было лепей, бо дакладна было вядома, што ўсё гэтае гаўнішча праз два тыдні гарантавана ўжо патае, у той час як зараз наперадзе амаль два месяцы сярод гэтых сталагмітаў на парковачных месцах.
kong_en_ge: (3)
+32 у прагнозе надвор'я -- гэта як раз тое, што так патрэбна пачатку навучальнага года
kong_en_ge: (Default)
Паглядзеў на надвор'е і запытаўся ў сябе: і што гэта мне было за шчасце біцца за адпачынак восенню?
kong_en_ge: (band)
Кучкі гэтым годам зацягнуліся.
kong_en_ge: (band)
Вось зараз тое самае няёмкае адчуванне, калі светавы дзень даўжэйшы за канец жніўня, а тэмпература ад пачатку лістапада.
kong_en_ge: (3)
Што ў халодным надвор'і несумненна добра, дык гэта тое, што раварыстаў з вуліц як клапоў са старой канапы вымаразіла да прыемнай воку шчыльнасці :)
Ну і, безумоўна, машына павінна адчыняцца і зводзіцца, каб радасць была сапраўднай.
kong_en_ge: (3)
Ну, я так думаю, што хопіць ужо зімы -- можна даваць адлігу.
kong_en_ge: (3)
Ну, вось вам і раўнадзенства. Айда лічыць дні рэшты зімовага перыяда.
kong_en_ge: (3)
У Травільні час генеральнай прыборкі: апошнія 24 гадзіны падачу вады не спыняюць. Веска Гадзюкіна крыху непакоіцца за першынства.
kong_en_ge: (3)
Надзвычайна цёплае і сонечнае надвор'е ўсталявалася сённяшняй раніцай у вёсцы Гадзюкіна.
kong_en_ge: (Default)
На лецішчы спёку адключалі ўжо а шостай вечара, а ноччу дык нават ужо цягнула зачыніць фортку ад свежага паветра.
А ў гэтай вашай сталіцы што?! Палова першай, а на ўскрайку паветра так і не стала халаднейшым.
kong_en_ge: (3)
Не ведаю, што да вас, а як да мяне, дык трохдынёвая працягласць для зімы -- гэта оптымум.
kong_en_ge: (3)
Праца скончылася: вясна прыйшла, ды яшчэ ў пятніцу.
kong_en_ge: (3)
Адліга з дажджом лепей за маразы са снегам хаця б ужо тым, што машыну не трэба адкапваць перад паездкай.
А адкапваць машыну, якая вышэй за цябе -- гэта зусім непрывабна.
kong_en_ge: (3)
А ў гэтай вашай Травільні зараз такая ўзорная лютаўская адліга, што ажно ў дэпрэсію ўпасць можна, бо да сапраўднага канца лютага яшчэ траціна году...

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:51 am
Powered by Dreamwidth Studios