kong_en_ge: (3)
airbnb -- гэта гастраном, у той час як booking -- супермаркет
гэта ўсё, што трэба ведаць у плане зручнасці для карыстальніка
kong_en_ge: (3)
Праз два дні паромнага суворага інтэрнэту якая ж гэта асалода далучыцца да звычайнага агульнага вайфая ў гэтай вашай Травільні!
kong_en_ge: (3)
Насуперак водгукам метро ў гэтым вашым Стакгольме не ўразіла: срач па-маскоўскі, нібыта ў якім Парыжы.
kong_en_ge: (3)
Сутыкненне з памежным вахцёрствам часцяком нагадвае мне анекдот пра сустрэчу двух гэбістаў ў трамваі, дзе ў сярэдзіне была загадка:
-- А ці ведаеце, якая розніца між вамі і трамваем?
-- ?
-- Трамвай пойдзе далей, а вы пройдзеце са мною.

Дык вось, у нашым выпадку гэта: я-та ў выніку паеду далей, а ты так і застанешся вартаваць сваю будку.
kong_en_ge: (3)
Бяздзелле -- першая і галоўная прычына маральнага разлажэння у рэжымшчыкаў. Праз Прывалку на Літву плынь наведвальнікаў дробная, дык там і працуюць зусім няспешна ў параўнанні з астатнімі пераходамі, і рэгламент праходжання вытрымліваюць нібыта дыпламатычны пратакол.
kong_en_ge: (3)
Перасіліў сябе, каб не выйшла так, што лета зусім без акунання ў мора прайшло. +17 -- гэта яшчэ не холад :-)
kong_en_ge: (3)
Праз 80 км ад Рыгі рапуха падхапілася, што нясе нешта не тое, і залямантавала: "Даўгяў, даўгяў!" -- каб не застацца незразумелай і надалей.
kong_en_ge: (3)
Рапуха прыехала ў Рыгу, і цяпер толькі крычыць: "Яшчэ, яшчэ!"
kong_en_ge: (3)
Ну, як і чакалася, рапуха пасля фінскіх крамаў, жрален і трунваеў ўся такая распаволеная вернулася, лагодная да талінскіх коштаў, нібыта вясковая баба пасля сенавалу.
kong_en_ge: (3)
Рапуха паехала па дзэн у Хельсінкі. Вернецца традыцыйна памятая і прасветленая.
kong_en_ge: (3)
Старасць набліжаецца: сну патрабуецца ўсе меней. Раней пасля начнога пераезду за стырном яшчэ адхадзіць поўны дзень не выйшла б, а зараз ужо нічога так, яшчэ і пачытаць перад сном можна :-)
kong_en_ge: (3)
Гэтым разам італьянскі хамяк у падарожжы на Эстонію паказаў раней неверагоднае спажыванне 7.1/100.
kong_en_ge: (3)
Ну, тое, што ў Коўне не будзе расейскамоўнага канала з аніме мульцікамі -- да гэтага я быў гатовы, але ж не было і літоўскага -- выключна ўкраінскі.
Ну, і яшчэ белсат :-)
kong_en_ge: (band)
Сцеражыцеся, дзікі -- сезон палявання ў крамах падоўжаны яшчэ на год.
kong_en_ge: (Default)
А я вось што спытаць хацеў: у адным вядомым гандлёвым доме зараз такая ж пустэча, што і на мяжы? Нават у адзіныя дні скідак на дываны с айчыннымі тэлевізарамі налепкамі?
kong_en_ge: (3)
Калі ўжо ў гэтай вашай травільні аддзелы са свіняцінай будуць гандляваць і смежнымі таварамі кшталту чорных камуфляжных пакетаў?..
kong_en_ge: (3)
Замежная нерухомасць зноў стала добрым аргументам у амбасадзе. Прасілі візу на год -- атрымалі на два.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 01:02 pm
Powered by Dreamwidth Studios