kong_en_ge: (Default)
Вось быццам бы людзі як людзі навокал, а як выкладуць нешта, дык надалей хочацца абмежаваць іх толькі на запіс у perversion control system.
kong_en_ge: (Default)
Радзімка вырашыла рацыянальна падысці да ацэнкі сваіх выдаткаў на падатковае адміністраванне і плануе зрэзаць паталок індывідуальнага ўжывання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання недзе да $60 000 валавых паступленняў у год. А прафсаюз праграмісцішак ужо завыў пра "душаць" і "забіваюць".
Маючы штомесяц $5000, не знайсці $100-200 на бухгалтара, які на агульным падаткаабкладанні падаб'е і расходы -- гэта як раз тое, за што мы любім абмяркоўваем пракапеню з камком.
kong_en_ge: (Default)
Ух ты, колькі ж тут прасторы і зручнасці -- адзінае, што змог сказаць, сеўшы пасля двух тыдняў з планшэтам на звычную клавіятуру з двума маніторамі.
kong_en_ge: (3)
Латыскія нумарныя знакі абуджаюць ва мне прафесійную дэфармацыю, зробленую 580 працэсарам. У іх зараз як раз ідзе серыя ўмоўных пераходаў: JZ ці JC які і чатыры лічбы 64-кілабайтнай адраснай прасторы...
kong_en_ge: (3)
Праграмісцішка, не здольны першасна ацаніць магчымасць індывідуальнага ўліку тавараў паводле штрых-коду, паівнен прысесці і падумаць. Ну як які камок, прыкладам.

Так, гэта да таго эпічнага абмеркавання, дзе ў якасці пацверджання таго, што нешта набыта не ў гэтай краме, праграмісцішкі прапанавалі праверыць штрых-код. Тое, што там закадаваны тып, а не экзэмпляр было адкрыццём.
kong_en_ge: (3)
Хто сказаў, што сартыроўка бурбалкай малаэфектыўная? Для стартапаў самае тое. На змене тысячагоддзяў бурбалка ўпарадкавала доткомы, зараз чарга ўёб-два-нуля.
Ну, пра шэйкерную сартыроўку бурбалкай нерухомасці ўсе і так ведаюць.
kong_en_ge: (Default)

Замежнае працаўладкаванне -- гэта заўсёды перформанс у міграцыйным ведамстве, дзе наймальнік даказвае, што ў межах краіны неабходнага спецыяліста не знайсці, і трэба яго выпісаць з-за мяжы.

Істотнай часткай гэтай гульні з'яўляецца аб'яўленая вакансія, на якую так ніхто і не падышоў. Нічога страшнага: не першы і не апошні раз тэндэрныя ўмовы стваралі пад загадзя вядомага пераможцу, але адзін з хадоў у канадскім найме мяне ўсё ж уразіў: каб узяць чалавека менавіта з БССР, у кваліфікацыйныя патрабаванні прапісалі вольнае валоданне беларускай мовай.

Слаба ўяўляю сабе, як гэта прышпілілі да астатняга, але фільтр атрымаўся што трэба.

kong_en_ge: (Default)
DWORD секунд -- гэта крыху больш за 126 гадоў. Спадзяюся, цяпер усім зразумела, якой фундаментальнай велічынёй абмежаваны чалавечы век.
kong_en_ge: (Default)
Навеяла налепкамі на таксі. Макрас на каміт у рэпазіторый, які дадае да зменаў прэамбулу: "Калі я праграмую небяспечна, калі ласка, патэлефануйце майму тымліду (тэл.)"
kong_en_ge: (Default)
Якое нярвовае ёрзанне пачалося ў колах крыштальна чыстых арганізатараў IT-шарашак. Так бы мовіць, ніколі праз ананімныя карткі заробкі не плацілі -- і вось зноў :)
kong_en_ge: (Default)
Матыў "там жа ж і працаваць прыйдзецца" стаў дамінаваць у пытанні ігнаравання больш грашовай працы, калі са штогадовага даходу ужо палова стала ісці ў ашчаджанні.
kong_en_ge: (3)
Назіраў на сустрэчнай машыне дзіўны надпіс: "Шчанюкі хаскеля".
Працёр вочы: "Шчанюкі хаскі".
kong_en_ge: (3)
Пад замову на падтрымку themes узялі на працу новага распрацоўшчыка, дасведчанага ў пытанні змены знешняга выгляду.
Read more... )
Як і астатнія прыцягнутыя адмыслоўцы, адзінае, што ўмее добра -- пераводзіць бюджэт на свае ўтрыманне ў гаўно.
kong_en_ge: (Default)
Недзе года з два-тры таму ўзгадалі, што Канада двухмоўная, і ў франкамоўныя правінцыі можна таксама пхаць праграмы. Мінскі офіс набіў цвікамі новых надпісаў праз аўтапераклад, заакіянскі інтэрнацыянал пад кіраўніцтвам носьбіта мовы Сірэны Нурмухамед дапрацаваў напільнікам да агульнага стылю, і далей усё стала галаўняком прадажнікаў.

А год таму краіну з процілеглага бока глобуса накрыла годам гасціннасці, ад чаго установы медыцынскага накірунку таксама моцна стукнуліся аб пераклад. Адна правінцыйная лякарня жыва нагадала мне рашэнні па хуткай лакалізацыі а-ля франс:
Read more... )
kong_en_ge: (3)
Накой было рабіць вуліцу Праграмістаў, калі і так ужо даўно ёсць вуліца Батанічная?
kong_en_ge: (3)
Бываюць выпадкі, калі не працуюць як належыць нібыта стоадсоткавыя мастацкія хады кшталту спаслацца на каго праз прозвішча жонкі (старыка Крупскага ўсе ж добра ведаюць, спадзяюся).
Таму што з аўтарам канцэпцыі лічбавага суверэнітэта жарт-та атрымоўваецца, але з нейкім моцна падвоеным дном і некалькі іншым сэнсам.
kong_en_ge: (3)
Пасля свежага сканавання каналаў у зомбаяшчыку, знайшоў у спісе нешта інтрыгуючае: канал пра адмінаў баз дадзеных у штатах. Аднак аказалася, што гэта не USA DBA, а "Усадьба". Добры вечар, радыё "Дача" :)
kong_en_ge: (3)
Як чалавек датычны да сусветных практык вядзення электронных гісторый хваробы вінен адказна заявіць: гісторыі тыя не паляцца і не выціраюцца назусім, што б там не мроілі сабе пацыенты :)
kong_en_ge: (Default)
Прадметная галіна геаметрычна шырыцца: з кожным годам рэфактарынгі станавілся ўсё болей і болей працяглымі і шматкамітнымі...

Parallels

Oct. 24th, 2014 11:00 pm
kong_en_ge: (Default)
Дарэчы, а хто і што ведае за штатнае дэтэктаванне працы пад Parallels?

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:52 am
Powered by Dreamwidth Studios