kong_en_ge: (Default)
Небуйная кантора функцыявала з 1992 па 2004 год (ліквідацыю скончылі 1 красавіка, калі што), а вось чарнавікоў з былых дакументаў і на сённяшні дзень яшчэ засталося дзве каробкі. Зараз карыстаюся падатковымі дэкларацыямі за 99 год.
І гэта пры тым, што нешта здавалася ў архіў (ну, там зусім фігня), а значная частка спалілася ў печцы на лецішчы амаль адразу, каб ніколі болей на не тыя вочы не патрапіць.
kong_en_ge: (Default)
Вясна гэтым годам прыйшла неўзабаве пасля новага году, і ў галаву палезлі розныя, скажам так, думкі перайсці да прабежак раніцамі вакол нашага тэхнічнага вадаёма...
Божачка, дзякуй за снег, што ад дурніцы ўратаваў!
kong_en_ge: (Default)
Год ад году станаўлюся ўсё болей абыякавым да людзей. Раней бы адрэагаваў на дурасць чыю хаця б парадай пайсці да профільнага лепілы, а зараз проста прайду міма, бо і так само падохне.
kong_en_ge: (3)
Старасць набліжаецца: сну патрабуецца ўсе меней. Раней пасля начнога пераезду за стырном яшчэ адхадзіць поўны дзень не выйшла б, а зараз ужо нічога так, яшчэ і пачытаць перад сном можна :-)
kong_en_ge: (3)
Сабраўся ўчора выйсці "ў свет", дык з усяго вясельнага набору адзення толькі ў абутак і ўлез :)
kong_en_ge: (3)
Сёння з жонкаю наведвалі мэблевую краму, і там пабачылі невыразіма прыўкраснае, пасля чаго я загадаў жонцы так на выпадак чаго:

1) Вось у гэтае мяне рассыпеш:
Read more... )

2) А гэта паставіш зверху:
Read more... )
kong_en_ge: (Default)
Матыў "там жа ж і працаваць прыйдзецца" стаў дамінаваць у пытанні ігнаравання больш грашовай працы, калі са штогадовага даходу ужо палова стала ісці ў ашчаджанні.

365*40

Jan. 23rd, 2015 12:11 am
kong_en_ge: (3)
Ну што, у нас тут усё зусім не так дрэнна. Агульнаключавыя пункты ўсе з галкамі: дрэвы, дзеці, домікі :)
Другая палова жыцця настае з усімі сваімі зубамі (хаця б у карэннях), нягледзячы на 16 год пад саўковай карнай стаматалогіяй, і пад тым-сім валоссем на галаве, нягледзячы не генетыку з кліматам.
Натхнёнага шыла ў задніцы ўсё яшчэ хапае на тое, каб чым захапіцца на палову ночы, але ўжо не лезці ў дурныя прыгоды.
Метабалізм ужо не той, але затое усе хваробы ўсё яшчэ праходзяць максімум за тыдзень.
Сапраўдны залаты век надышоў, ці не так? Паўстагоддзе, напэўна, будзе не такім ужо аптымістычным.
kong_en_ge: (3)
Пяць гадоў таму было не шкада ўкінуць колькі грошай у замежную кватэру, бо гэта ж такая забава за такую дробязь.
Гэтым годам вырашыў пагуляцца ў накапляльнае страхаванне: па эфектыўнасці аналагічна дэпазітам, але дадаткова вяртаецца ПДВ падаходны падатак.
kong_en_ge: (3)
Мінулы год прайшоў пад знакам кнігі: адзін раз на тыдзень, седзячы па дзе гадзіны ў чаканні, пакуль дзяцей папусціць школа, атрымаў агулам каля 70 гадзін пад чытанне. Гэтым годам неабходнасць у прысутнасці адпала, і я зноў чытаю не болей за 5-7 старонак на тыдзень, і тое, калі пашчасціць.
kong_en_ge: (3)
Здаў кватэру і з палёгкай адключыў кантактны тэлефон, заведзены пад гэтае пытанне.
kong_en_ge: (3)
На першы дзень дваццаць другога года працоўнай дзейнасці неяк прыйшло ў галаву, што суадносіны бягучых заробку/спажывання ўжо дазваляюць перайсці на штогадовы адпачынак працягласцю ў 56 дзён праз адпачынак за ўласны кошт.
Усё ж зручней, чым у адукацыі той жа адпачынак зарабляць :)
kong_en_ge: (3)
Калі бачыш бацькоў, якія выгульваюць аднаго дзіцёнка, то падсвядома першае пытанне лезе ў галаву: а куды яны другога падзелі?
kong_en_ge: (Default)
Сем год як з жонкаю адзін аднаго не пазабівалі :)
kong_en_ge: (3)
Нешта ўжо і ў шаснаццацірычным выглядзе атрымоўваецца зашмат...

Дарэчы, ідэя ж неблагая: на абавязкі, звязаныя з вылічальнай тэхнікай, прызываць у войска па 0x27 год.

Аднак

Jan. 9th, 2014 12:10 pm
kong_en_ge: (3)
10 год дняўцы
kong_en_ge: (3)
Нядаўна ў спісе цэтлікаў шукаў слова "цемрашальства" спачатку ў спісе на літару "м".
kong_en_ge: (3)
Памятаеце ў каментах?

Дэппу пяцьдзясят? -- Мне што, 37?!

Дык вось у мяне тут іншае сведчанне непрыемнага: у гэта мы гуляліся, і лічылі за годнае баўленне часу, каб паназіраць за гульнёй прафесіяналаў ЧВЭРЦЬ СТАГОДДЗЯ таму:

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 01:01 pm
Powered by Dreamwidth Studios