kong_en_ge: (Default)
Крыху да папулярнага пытання пра табурэткі: у травіленскім укропалісе з чвэрць другога паверха займала мэблевая крама. І што б вы сабе думалі: на яе месца прыйшла крама кніжная. Гандляваць кнігамі на літоўскай мове больш прывабна ў параўнанні з мэбляй, Карл!
Гэта на сёння ўсё, што трэба ведаць пра ўстойлівасць грамадства суседзяў.
kong_en_ge: (Default)
А калі месца на ходніках ля пад'ездаў скончылася зусім, віншаванні пачалі маляваць на вертыкальных паверхнях:
kong_en_ge: (Default)
Галоўнае адрозненне жыжы ці якога пейсбука ад цырка ў тым, што ў цырку клоўны ў сябры не лезуць.
kong_en_ge: (3)
Настолькі не аматар дурных фарматаў гандлю, што ніякіх пачуццяў ад бурлення вакол закрыцця адной кандытарскай крамы не маю.
kong_en_ge: (3)
Непараўнальная зручнасць лецішчавай каналізацыі ў магчымасці зліваць у яе рэшты любых будаўнічых сумесяў -- забівацца няма чаму.
kong_en_ge: (3)
Нават цікава, ці дажыву да моманту, калі "карэта хуткай дапамогі" ўсё ж стане маветонам, а не дурацкай нормай.
kong_en_ge: (Default)
На лецішчы маю каля двух метраў агульнай мяжы з колішняй алімпійскай чумпіёнкай. Мяжуем кампостнымі кучамі (добра, што не выграбнымі ямамі). Назіраем за жыццём. Дык вось я б столькі піць, колькі там, не змог бы -- здароўе зусім не спартыўнае :)
kong_en_ge: (Default)
Ну, да кліентаарыентаванага паказу рэкламы я ўжо ў сеціве неяк прызвычаіўся, калі неасцярожна спытаеш у пошукавіку нешта і пасля месяц табе толькі банэры пра гэта і круцяць. Але ж каб днём паразмаўляць голасам пра сучасны стан офіснай арэнды, а ўвечары знайсці пад дворнікам на машыне рэкламу складскіх памяшканняў -- гэта ўжо нейкае канчатковае губленне прыватнасці.
kong_en_ge: (Default)
Успомніў яшчэ з могілкавага. Пакуль болей гадзіны чакаў гоп-брыгаду па помнікам, злавіў сябе на думцы, што неяк не хапае тут бясплатнага вайфаю.
kong_en_ge: (Default)
За ўсё жыццё, здаецца, ні разу не было так, каб адключэнне гарачай вады супала з доўгатэрміновым ад'ездам. Затое не раз было так, што ва ўсіх магчымых месцах, воду адключалі адначасова.
kong_en_ge: (3)
Калі мы прыйдзем да ўлады, усе мясцовыя прафесійныя арганізатары перапісаў на change.org пойдуць падымаць палесскую дрыгву ад года да трох. За прафнепрыдатнасць.
kong_en_ge: (Default)
Доктар, а вы адкуль бярэце тыя малюнкі?.. Хаця не, лепей не кажыце, на сабе ж не паказваюць.
kong_en_ge: (3)
Паведамленне ў працоўным калектыве пра тое, што дзеці хварэюць на вятранку, адразу паказала моцны камандны патэнцыял і гатоўнасць да агульных дзеянняў: перахварэўшыя імгненна аб'ядналіся супраць нехварэўшых, са смехуёчкамі ды піздахаханькамі :)
kong_en_ge: (3)
Год у якім два месяцы запар адбываецца пятніца, 13, не можа быць дрэнным. І гэта толькі пачатак.
kong_en_ge: (Default)
Наведаў сёння з дзіцёнкамі жывёльную выставу, падавалі грызуноў. Як на чвэрць стагоддзя назад вярнуўся, калі сам прымаў удзел у такіх прыбытковых для арганізатараў мерапрыемствах: атмасфера дурдома "Сонейка" беражліва захавалася на ўсе 100 адсоткаў :)
90-я нікуды не зніклі, яны недзе побач, хіба што з касавым апаратам замест асобнага блока білетаў, якія можна было прапускаць па 2-3 разы.
kong_en_ge: (Default)
Заместа таго, каб мітусіцца ўслед за трэндам, лепей гэты трэнд ствараць, назіраючы за чужой мітуснёй.
kong_en_ge: (3)
У перакладзе на сённяшніх праграмісцішак, трапіўшых у кан'юнктурную плынь высокіх заробкаў, таксам цікава назіраць:
И поэтому и пассионарных папы с мамой ребёнок получается - обычный. Понимаете трагедию ? Обычный. Ему не хочется бежать и рвать всех в клочью в попытках быть самым первым - как хотелось папе с мамой. Ему это просто не надо. А родители-то его гонят пинками. Им-то хочется, чтобы дитё вообще круче них самих было. В результате у ребёнка вообще отвращение ко всему этому. Он очень быстро понимает, что ему до уровня родителей никогда не добраться, и его это угнетает.
А всё почему ? Да потому что сами родители не понимают, что они такие редкие пассионарии. Не понимают, что нужно завести с 5-7 детей, чтобы только один сын (один !) из них был таким же пассионарием. Или дочь, кстати. Хотят непременно сына - тут уже надо полтора-два десятка заводить :)
kong_en_ge: (3)
Навукова-папулярныя каналы "пра прыроду" направа і налева паказваюць сюжэты кшталту "паставілі камеру ў савіным гняздзе і з замілаваннем сочым, як птушаняты частуюцца мышанятамі" (мышкіны слёзкі пры тым не паказваюць, бо "6+") :)

З квартырантамі тое ж самае: толькі размяшчаюць камеры і публікуюць змест у сацсетках яны самі :)

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 01:02 pm
Powered by Dreamwidth Studios