kong_en_ge: (Default)
Сучасны афлайнавы сіквэл бессмяротнай гульні.
І не пытайцеся мяне, што ён павінен збіраць у каналізацыі!
kong_en_ge: (Default)
З аб'яваў часцяком дазнаешся чагосці новага пра калектыў і пра незвычайныя прызначэнні звычайных рэчаў. Зусім як пра фіранкі ў бане.
kong_en_ge: (3)
Прывезлі ўчора лядоўню на дадатковага палудзіка. Сказалі 4 гадзіны не ўключаць. Пагартаў мануал: не ўключаць 4 гадзіны пасля перавозкі ва ўмовах тэмпературы ніжэй за 10 градусаў.

Лета на двары, а перфакартка ў мазгах старая.
kong_en_ge: (Default)
Палудзік аб'яднаўся с ураджаем і вымусіў такі набыць лядоўню глыбокай замарозкі...
kong_en_ge: (3)
А вам не падаецца, што пасля стварэння гільятыны фармуляваць папсовыя законы робататэхнікі было ўжо неяк спазнела?
kong_en_ge: (Default)
Дзіцячыя цацкі пакідаюць няўлоўнае адчуванне, што недзе ты ўжо гэта бачыў:
Read more... )
kong_en_ge: (Default)
Таленавітая тэхніка™ дастаўляе суботняй раніцай:
Маркеталагічны тайнапіс:


І інфарматыўнае параўнанне мадэляў:
Read more... )
kong_en_ge: (3)
Водгукі на відэарэгістратары ўяўляюць сабою суперпазіцыю двух фактараў: "не працуе належна ўноч" і "ламаецца цягам аднаго-двух тыдняў". Прычым незалежна ад цэнавога дыяпазону. Усе варыянты толькі ў тым, ці вяртаць няспраўны тут, ці спачатку чакаць замоўлены два месяцы, а пасля столькі ж адсылаць узад, а пасля чакаць грошай :)

Не магу ўзгадаць іншы від масавай тэхнікі, які б быў такім жа глючным.
kong_en_ge: (3)
Маркеталагічнае матэрыялазнаўства робіць крокі планетарнага маштаба: аднаразовыя станкі для галення ўжо нават не двухразовыя.
kong_en_ge: (Default)
Свіння-капілка болей не мае належнай благанадзейнасці (асабліва, калі чыхае), так што пераходім да ашчаджанняў ў совах:


Спецыяльна для [livejournal.com profile] sergei_d
kong_en_ge: (Default)
-- Пойдзем пагуляем у бібліятэку?
-- Не, лепей у пункт збору шклатары!
kong_en_ge: (Default)
Тая самая мятла з занозістай ручкаю для ўнутраных гастралагічных работ:


P.S. Добраўпарадкаванне тэрыторыі -- гэта тое адзінае, што яшчэ здольная рабіць годна дзяржаўная медыцына БССР.
kong_en_ge: (Default)
Катэ сёння ўноч скінула зомбаяшчык "Гарызонт" з вышыні чалавечага росту на кафлевы пол. Насуперак відавочнаму у поўны хлам папсаваліся толькі пластыкавыя месцы пад фіксацыю трубы і сцяжку корпуса.
Закруціў замест родных вінтоў доўгія самарэзы па гіпсакартоне -- і ўсё амаль запрацавала: гук ёсць, выявы няма.
З выяваю было не нашмат складаней: падчас падзення трэснула ў адным месцы плата, парваўшы колькі дарожак пад сілкаванне трубы. Накідаў паверх саплей з правадоў -- і зомбаяшчык як новы. Да чарговага падзення.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 11:34 am
Powered by Dreamwidth Studios