kong_en_ge: (3)
У мяне для раварыстаў чарговыя дрэнныя навіны ў спалучэнні пунктаў 2.5, 2.18 і 172 ПДР :)
kong_en_ge: (3)
Навіны с фронту лібералізацыі:
Усе ўдзельнікі акцый "я -- ІП" будуць уключаныя ў каардынацыйны план праверак на другое паўгоддзе бягучага году.
kong_en_ge: (Default)
Слухайце, а як гэта ўмяшчаецца ў адну пераважна кансерватыўна-хрысціянскую галаву: дамагацца забароны рускага шансону і жорстка прытрымлівацца зонаўскай устаноўкі "месца апушчанага ля парашы"?
kong_en_ge: (Default)
... здаецца, мы сталі забывацца на тое, як яшчэ нашы бацькі вешалі на ёлку вату пад Новы год.
kong_en_ge: (Default)
Especially for [livejournal.com profile] sergei_d, [livejournal.com profile] forever_live, [livejournal.com profile] alex_zoom & to whom it may concern.
Божачка, гэты гарызонт ужо ніяк не распраміць -- палі!
kong_en_ge: (Default)
Пасля пэўнай колькасці недарэчных смярцей раварыстаў віленскія ўлады вырашылі крыху змяніць разметку, каб не рабіць штодня прыборку каля гарадской ратушы.
kong_en_ge: (Default)
Мы не панясем адзін аднаму кветкі на могілкі. Я -- таму, што не захачу,а вось ты -- таму што ўжо не здолееш.
kong_en_ge: (Default)
Кажуць, што музычныя мастацтвазнаўцы замілоўваюцца трыма прымамі на трэцяй ступені до мажора.
kong_en_ge: (3)
Вось станцыю метро называць сугучна хваробе нельга было, а цэльны парк у гонар хворага на той жа рак, ды яшчэ пакуль чарвякі рэштай хіміятэрапіі патруціцца не паспелі -- гэта калі ласка!
kong_en_ge: (3)
Галоўная праблема каляапазіцыйных колаў БССР, што там не назіраецца людзей, здольных красці неяк па-новаму: усё панура ды па старых лекалах -- павязлі ў рэфлексіях замест навацый.
kong_en_ge: (Default)
А ці ведаеце вы, як смешна гучыць Стас Міхайлаў, калі спрабуе паўтарыць вакальны падыход Лепса? Асабліва калі нават рэфрэн не выцягвае двойчы, і па трэку відавочная такая капіпаста намаганнямі гакарэжысёра...
Лупанарый у кунсткамеры -- забава сучасных мастацтвазнаўцаў.
kong_en_ge: (Default)
Надакучыла арыгамі? Паспрабуйце ўкладку пасудамыйкі!
kong_en_ge: (3)
Праграмісцішка, не здольны першасна ацаніць магчымасць індывідуальнага ўліку тавараў паводле штрых-коду, паівнен прысесці і падумаць. Ну як які камок, прыкладам.

Так, гэта да таго эпічнага абмеркавання, дзе ў якасці пацверджання таго, што нешта набыта не ў гэтай краме, праграмісцішкі прапанавалі праверыць штрых-код. Тое, што там закадаваны тып, а не экзэмпляр было адкрыццём.
kong_en_ge: (Default)
Няма легалізаванай эўтаназіі ў краіне? Зато якая прапануецца хіміётэрапія!
kong_en_ge: (Default)
З прычыны шматлікіх зваротаў па танную свіняціну Беластоцкая опера замест перформансу "Ноч у Бедронцы" ладзіць трэш-кабарэ "Ноч у чарзе на Бедронку". Візы сапраўдныя.

Доўгіх усім выхадных!
kong_en_ge: (Default)
Адсутнасць падвоеных зычных у літоўскай мове -- і таму выключна Talinas насуперак намаганням профільнага МЗС.
Адсутнасць мяккіх знакаў у лацінскім алфавіце -- і адтуль увесь Тарашкевіч кату пад хвост.

Гэта, бадай, усё, што трэба ведаць пра прыярытэт нацыянальных арфаграфічных норм у міжнародным правапісе :)
kong_en_ge: (band)
-- Як забыцца на турбаванне наконт дэдлайнаў?
-- Як выкладваць глючны код у рэпазіторый і не парушаць спакой сумлення?
-- Як паправіць агульны юніт-тэст пад праходжанне ўласных няёмкіх дадзеных?

Адказы на гэтае і іншыя практычныя пытанні ў шчырым зборніку "Фіялетавы чарнавік выканаўцы".
"Фіялетавы чарнавік выканаўцы" -- наш годны адказ на "Чорную кнігу мэнэджара"!

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 11:25 am
Powered by Dreamwidth Studios