kong_en_ge: (Default)
Год ад году станаўлюся ўсё болей абыякавым да людзей. Раней бы адрэагаваў на дурасць чыю хаця б парадай пайсці да профільнага лепілы, а зараз проста прайду міма, бо і так само падохне.
kong_en_ge: (Default)
Свой узрост не успрымаеш, дык наваколле намёкі дае адчувальныя: меў на ўвазе аднаго чалавека са спецыфічнымі ведамі, а зараз дайшло да таго, каб прыцягнуць яго ў прафесійным плане -- а там усяго пару год да пенсіі засталося. Якія ўжо там авантуры -- скончыць бы ў час тое, што ўжо пачатае, ды пайсці кветкі на клумбе разводзіць, вось і ўвесь удзел.
kong_en_ge: (Default)
Уласна кажучы, я чакаў сёння крыху іншага некралогу на ўсіх сайтах першай навінай.
kong_en_ge: (3)
Сёння з жонкаю наведвалі мэблевую краму, і там пабачылі невыразіма прыўкраснае, пасля чаго я загадаў жонцы так на выпадак чаго:

1) Вось у гэтае мяне рассыпеш:
Read more... )

2) А гэта паставіш зверху:
Read more... )
kong_en_ge: (3)
Жудасны год ідзе: з розных бакоў амаль штодня саракагадовыя дзядзькі і цёткі даводзяць, што яны твае аднакласнікі. Цьху, твае аднакласнікі даводзяць, што яны ўжо саракагадовыя цёткі з дзядзькамі.
Свет ужо ніколі не будзе стройным.
kong_en_ge: (3)
Напісаць зневажальны камент у адрас аўтара блогу ў ягоным жа блоге і пасля дамагчыся закрыцця блогу праз мінінфарм з прычыны размячшэння абразлівага зместу :)
kong_en_ge: (3)
Усё ж лагічна, так?
На праезджай частцы (акрамя месцаў перасячэння з пешаходнымі пераходамі) дапускаецца выключна рух транспартных сродкаў, якія маюць дзяржаўны рэгістрацыйны знак, а кіроўца мае пасведчанне адпаведнай катэгорыі і страхоўку грамадзянскай адказнасці за нанесеную шкоду.

А вось раварысты чамусці бурчаць.

P.S. У якасці анекдота на развітанне:
-- Калі раварыст можа рушыць па праезджай частцы?
-- Калі хуткая дапамога вязе яго на ўскрыцце.
kong_en_ge: (3)
Яны будуць прэзентаваць каталог надмагільных збудаванняў, спасылаючыся на тое, што чалавек жывы, пакуль жыве памяць пра яго, а памяць можна падоўжыць за грошы на помнік?
Read more... )
kong_en_ge: (3)
Асляпіць сляпога паўторна? Ды не пытанне -- адрубіце яму пальцы!
kong_en_ge: (3)
А ці можна лічыць герантафобію за прапаганду педафіліі?
Навеяла.
kong_en_ge: (Default)
Злыя языкі кажуць, што ад беларусікаў на тэлемарафон на карысць пацярпелых ад павадка нечакана паступіла ахвяраваннем цыстэрна вады.
kong_en_ge: (3)
Пяць год працы на канадскую медыцыну прывялі да істотнага пагаршэння разборлівасці хуткапіснага тэксту.

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 22nd, 2017 11:28 am
Powered by Dreamwidth Studios