kong_en_ge: (Default)
Старажытныя беларускія ма(л)пы
kong_en_ge: (3)
А кідаць у крэматорыі манетку ў труну, пакуль шторка не задзвінулася, каб вярнуцца -- гэта годная традыцыя?
kong_en_ge: (Default)
DWORD секунд -- гэта крыху больш за 126 гадоў. Спадзяюся, цяпер усім зразумела, якой фундаментальнай велічынёй абмежаваны чалавечы век.
kong_en_ge: (Default)
Навеяла налепкамі на таксі. Макрас на каміт у рэпазіторый, які дадае да зменаў прэамбулу: "Калі я праграмую небяспечна, калі ласка, патэлефануйце майму тымліду (тэл.)"
kong_en_ge: (3)
Вясновая акцыя ДАІ: ў кіроўцаў з дзецьмі правяраць наяўнасць гандонаў у аптэчцы, а ў астатніх пры наяўнасці канфіскоўваць.
kong_en_ge: (3)
Назіраў на сустрэчнай машыне дзіўны надпіс: "Шчанюкі хаскеля".
Працёр вочы: "Шчанюкі хаскі".
kong_en_ge: (Default)
Лінія Сраліна -- Сралія Леніна
kong_en_ge: (Default)
Следам за арт-сядзібай у сэкс-шопы падаўся і Прастор, нават рэкламу праз SMS даслаў:
асцярожна! )
kong_en_ge: (3)
Калегі па працы нечакана прадэманстравалі глыбокія правалы ўласнага вакабуляра, вылупіўшы вочы на слова "пракрастынацыя". І ніяк не маглі яго запомніць, хоць і займаюцца ёю рэгулярна. Я спрабаваў дапамагчы, падказаўшы, што яно нечым падобнае на "праміскуітэт". Але гэта толькі прывяло да таго, што ў выпадках, калі яны ўспаміналі якое з двух словаў, гэта было як раз іншае.

Ну, а сёння я даведаўся, што цяжкасці выклікае і слова "эпігон".

Ну і навошта тады так жыць?!
kong_en_ge: (3)
... некалі беларусы жылі ад мора да мора, ад халеры да гішпанкі і наадварот...
kong_en_ge: (Default)
З аб'яваў часцяком дазнаешся чагосці новага пра калектыў і пра незвычайныя прызначэнні звычайных рэчаў. Зусім як пра фіранкі ў бане.
kong_en_ge: (3)
Прыходзіш зрабіць страхоўку ад свіной чумы падчас замежнага палявання на палудзіка, а там страхавым агентам Аляксандр Саладуха...
kong_en_ge: (3)
Адзіны дзень у годзе, калі адмаўляюцца працаваць могілкавыя супрацоўнікі. Ні ў зямлю зарыць, ні каля пячы ў крэматорыі пагрэцца.
kong_en_ge: (3)
Лепей быць сівым, чым лысым: і пафарбавацца магчыма, і пад лысага пастрыгчыся.
kong_en_ge: (3)
Пачалі параўноўваць магутнасць мностваў дахуя і дахуя папалам, а ў выніку скаціліся да жартаў пра трансфінітныя чысла. Палова прысутных рабіла выгляд, што разумее, пра што гаворка, а астатнія прасілі не лаяцца і хуценька гарталі вікіпедыю.
kong_en_ge: (Default)
Паехалі ў Ому, у гэтую пародыю на Senukai, каб набыць кавун...

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:52 am
Powered by Dreamwidth Studios