kong_en_ge: (3)
Адзін жыжыст мудак вельмі любіў распавядаць гісторыю, дзе ён прадстаўляўся гэбнюком, каб палохаць гарачую моладзь у сеціве. Асабліва надаючы ўвагі фантазіям наконт выцірання тымі пакінутых слядоў. Тым цікавей было хранаметраваць тое, як хутка той сам драпіраваўся ў зялёныя соплі, калі атрымаў аналагічную пагрозу.
На шчасце, з-пад індэксатара не збёг :)
kong_en_ge: (band)
Злыдні кажуць, што адзін блогер так уважліва сачыў за стырном, ці належным чынам паказваюць сігналы паваротаў астатнія ўдзельнікі дарожнага руху, што сам крышачку -- на палову корпуса -- прымяў спыніўшуюся на светлафоры бабку, што ехала ў сінагогу на навюткім поршыку.

Хаця... напэўна, усё ж хлусяць, бо блогер традыцыйна скідваў вагу, хадзіў пёхам і проста ўлупіўся лбом у слуп на ходніку.
kong_en_ge: (band)
Згубіў недзе асобныя фрагменты індэксатара, засталася толькі рэзалютыўная частка: ведаю, хто мудакі, але ўжо не патлумачу, чаму.
kong_en_ge: (Default)
А ўжо ўсе тыя, хто нядаўна заклікаў схіліцца пад сцяг БССР дзеля абароны суверэнітэта ад рашкі, вярнуліся з-за мяжы ў шэрагі дзеючых байцоў з масквабадаў, цюрыхаў ды ню-оркаў? Бо тут мусарам ужо амаль не засталося каго з пасіянарыяў садзіць на суткі за несанкцыяваную лаянку, і прыняліся праграмісцішкам незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць шыць.
kong_en_ge: (Default)
Хто позна пачынае клапаціцца пра гігіену кола зносінаў, таму пасля і доктар не дапаможа.
kong_en_ge: (Default)
Зліўны бачок, які жадаў сам вырашаць, калі даваць ваду:
Read more... )

Перадгісторыя пытання
kong_en_ge: (3)
У аднаго жыжыста люк сарвала, ды другому прама ў галаву. А так жа ж нельга: калі клоўны не берагуць галовы, то што ж яны будуць адкусваць адзін другому на фінальным парад-алле?
kong_en_ge: (3)
Гэтым разам у травіленскіх апартаментах знайшлася калода гральных карт, дзе на кашулі піярыліся страхавыя клоўны з Grawe. Скажыце мне, што гэта канкурэнты іх топяць, а не яны самі дадумаліся раскрыць усе карты...
kong_en_ge: (3)
сучасны індэксатар = ljsm + СрачІнформ SearchInform

паслугі платныя: выпіска з выдаленага каштуе дорага, а адмова ў ёй -- яшчэ даражэй! :)
kong_en_ge: (3)
Як чалавек датычны да сусветных практык вядзення электронных гісторый хваробы вінен адказна заявіць: гісторыі тыя не паляцца і не выціраюцца назусім, што б там не мроілі сабе пацыенты :)
kong_en_ge: (Default)
А нічога сабе так зараз дыскурс маем, калі кожнаму ўзгадваюць словы, ляпнутыя без задзейнічання глуздоў. Гладзіш, яшчэ і да таго, каб дзярмовых людзішак не вяртаць у свой свет за дробныя прабачэнні, дажывем.
kong_en_ge: (Default)
...А адзін палудурак, здаецца, ад нараджэння рыхтаваўся да прыходу ў краіну Эболы. Ну, і дачакаўся, напэўна.
kong_en_ge: (3)
Перадрук пра "жителя Бреста, который перевозил на своем Range Rover несколько коробок медицинских препаратов, обычно используемых спортсменами в качестве допинга" суправадзілі чамусці выяваю з таблеткамі вельмі падобнымі на Мадапар, што выкарыстоўваецца ў якасці сродка лячэння паркінсанізму.
Read more... )
P.S. Гы-гы, напэўна пракансультаваў ужо хто, памянялі на болей срачаўгодную выяўку, але ж індэксатар памятае ўсё.
kong_en_ge: (3)
Палез сёння ў картатэку адметнасцяў, і знайшоў там малюнак узростам усяго ўдвая меншым за мой. Засталося выйсці на кантакт з аўтарам, узяць які аўтограф, і праз яшчэ год 10 выстаўляць на аўкцыёне:
Read more... )

А ў картатэку сёння клалася аб'ява пра "калі ў кране няма вады":
Read more... )
kong_en_ge: (3)
... у гэтым вашым ФІДО пыталіся:

NS> А пpавда что на теp. Жданов бyдет аквапаpк?
Будет. Сейчас гpязелечебница. Скоpо подтает все и будет аквапаpк.

Чамусці ўзгадваецца пад уплывам рэпартажаў пра сёлетняе адкрыццё.
kong_en_ge: (3)
На адваротным баку вось такіх тлумачальных запісак мясцовы Сянукай выпісвае квіткі на аплату партый тавару:


Гледзячы па тым, што паперка пайшла на паўторнае выкарыстанне, ёю ў першы раз проста праводзілі выхаваўчае мерапрыемства, а не прыкрывалі задніцу пасля адбыўшагася выпадку.
kong_en_ge: (Default)
Беларускае ФІДО ўзгадалася:

Profile

kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 26th, 2017 10:52 am
Powered by Dreamwidth Studios