kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2009-06-25 07:16 pm

(no subject)

Мне аднаму падаецца, што мянты выдахліся ў сваім самадурстве вакол спажывання піва на вуліцы? Ва ўсялякім разе, Фелегз ажыў, і за паўгадзіны кантрольнага знаходжання там вясковыя хлопцы ў форме і характарных тварах не з'явіліся. А я толькі-толькі даспеў напісаць запыт ў пракуратуру з копіяй у ГУУС адносна законнасці таго, што адбываецца, а тут яккбэ і повад знік.