kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2009-09-22 11:54 pm

Як жыць пасля такога?!

З сённяшняга семінару па навацыях у картаграфічным заканадаўстве:

Пытанне з залы (З): Что такое картоснова, о которой вы говорите?
Адказ адказнага прадстаўніка ДКМ (АП): Картоснова -- это основа карт!


АП: Мы намеренно исключили из сферы своей компетенции работы X.
З: А кто их теперь регулирует?
АП: А мы не знаем, нам все равно.


Было б смешна, кали б не так сумна, што гэта аб'ектыўныя рэаліі... Божачка, калі ж мы ўжо прыйдзем да ўлады?!

P.S. Астатнія перлы выкладу, калі выбраныя месцы сваёй стэнаграммы расшыфрую.

[identity profile] abc-in-lj.livejournal.com 2009-09-23 01:12 am (UTC)(link)
>Картоснова -- это основа карт!

Склейваньне словаў для ўтварэньня непатрэбных у прынцыпе нэалягізмаў - аснова расейскага канцылярыту, прычым ня толькі савецкага. "Картоснова" зойме пачэснае месца ў адным шэрагу з "койкоместом", "севооборотом", "фабзавучам" ды іншым чароўнымі словамі. Простыя рэчы пачынаюць гучаць складаней, такім чынам бюракраты імкнуцца зрабіць выгляд, што яны робяць нешта разумнае.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2009-09-23 07:13 am (UTC)(link)
Справа ў іншым. Тэрмін выкарыстоўваецца даўно і ўстойліва ў выглядзе двух поўных словаў, але ж яшчэ ні разу не было зафіксавана выпадку, каб чарговае ягонае азначэнне неяк лагічна перакладалася на галіну рэальных рэчаў. Атрымоўваецца раз за разам гэткае рагу з зайца без зайца. Адсюль і такія вычварэнскія адказы ў духе ахвіцэраў саўковай арміі.