kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2010-07-05 10:02 am

Два назірання

Шкадую, што палякі кінулі Качынскага-другога на выбарах. Сусветная гісторыя страціла бадай што непаўторны шанец стварыць прэцэдэнт натуральнай рэгенерацыі вышэйшай асобы.

Айчынная мытня добра інфармуе пра тое, які кантрабандны тавар карыстаецца попытам. Адкуль яшчэ б я даведаўся, што па сённяшні дзень імпарт мабільных тэлефонаў у кішэні з'яўляецца такім прывабным? Учора на роўным месцы пасярэдзіне "зялёнага калідору" пасля Вільні прыдуркаваты мітуслівы мытнік, выраблены ў БССР, спрабаваў знайсці ў машыне кантрабасныя мабільнікі. Я ўжо яму і ліхтарык прапаноўваў, каб той вочы сабе не псаваў, гледзячы ў торбы ў цемры, а той ўсё паверыць не мог, што часткі каробкі ад прасу -- гэта толькі часткі каробкі ад прасу.:)

[identity profile] artem-mvr.livejournal.com 2010-07-05 10:05 am (UTC)(link)
Ой вэй Ребе, такі не паспеў вам учоры распавесці наступны цікаўны хфахт :)
З размовы з літувіскім мытнікам у яго будачцы, калі тах-фры ставіў, дарэчы ўпершыню туды заходзіў :), "Ну дык, беларусы кожны дзень толькі па тах-фры выводзяць тавару на 1 мільён літаў, дык нашанскі ўрад і палічыў, хай больш беларусікаў ездзіць да нас! Падрымлівают нашаю эканоміку!"
З гэтай ціфіркі - 1 лімон літаў следуе, што насам рэч беларускі покупаюць у Літве каля 2,5-3 лімонаў літаў, што па курсе каля 1 мільёна баксаў штодня, улічваючы хлебушек, алус, ды іншую ежу. + рэчы на якія тах-фры афармляецца. 350-400 лямаў у год :)))
А калі палічыць аптэкі ды іншыя...

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2010-07-05 12:49 pm (UTC)(link)
> дык, беларусы кожны дзень толькі па тах-фры выводзяць тавару на 1 мільён літаў
няхай палічыць, колькі бензавозы літаў вывозяць :)