kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2011-03-25 01:06 am

Як раз да даты

Лічу, што беларусікам ілюзія незалежнасці 93 гады таму дасталася дарма, ім яна непатрэбная, дыя яны самі яе не вартыя. А рэшткавым беларусам яе ўсё роўна было не ўзняць з-пад вагі паловы дзіка ў лядоўні.

Гэта пачатак цкавання. Астатняе пазней.

[identity profile] trueblacker.livejournal.com 2011-03-25 07:24 am (UTC)(link)
Але ж скончыу ен незайздросна

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2011-03-25 07:32 am (UTC)(link)
Доўгатэрміновая перспектыва глядзіць на нас на ўсіх як на ўгнаенне!

[identity profile] trueblacker.livejournal.com 2011-03-25 07:42 am (UTC)(link)
Перспектыва такая перспектыва. Але ж каб такiм ж чынам на нас глядзелi нашчадкi вельмi не хочацца.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2011-03-25 07:58 am (UTC)(link)
Рэбе, у вас няма нашчадкаў з-за страху, што яны могуць пасля паглядзець на вас неяк не так? :) А як жа ж апошні стакан вады? :)

[identity profile] trueblacker.livejournal.com 2011-03-25 08:17 am (UTC)(link)
Не, не таму. Дадам, што i у Гiтлера iх не было, але ёсць каму глядзець на яго менавiта так.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2011-03-25 08:20 am (UTC)(link)
Рэбе, не працягвайце: вы ж не горш за мяне ведаеце, што дыскусія лічыцца злітай пасля першага ўзгадвання фашызму :)

[identity profile] trueblacker.livejournal.com 2011-03-25 08:27 am (UTC)(link)
але ж мне падабаецца лiчыць, што гэта не тычыцца тых дыскуссiй, якiя з фашызма пачынаюцца

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2011-03-25 08:31 am (UTC)(link)
Рэбе недзе ўглядзеў італьянскую ідэалогію, ці проста не здольны выпрастацца з савецкай тэрміналагічнай блытаніны?

[identity profile] trueblacker.livejournal.com 2011-03-25 08:35 am (UTC)(link)
Вы гэта пра якогэ рэбе?

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2011-03-25 08:39 am (UTC)(link)
Пра таго, які выключае з агульнага правіла "дыскусіі, якія пачынаюцца з фашызму".

[identity profile] trueblacker.livejournal.com 2011-03-25 08:46 am (UTC)(link)
ён гэта зрабiу, я лiчу, таму шта не жадау чапляцца за словы таго рэбе, якi сапрауды узгадау фашызм першы i, па яго ж лёгiке, злiу