kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2005-12-07 03:01 pm

Законатворчае

Папраўкі ў крымінальныя кодэксы адносна дыскрэдытацыі Беларусі па дзіўнай прычыне не закранулі тэалагічную галіну злачынных зваротаў, прыраўняўшы малітву: "Божа ўсемагутны, зрабі так, каб ён падох!" да замаху на дзяржаўны пераварот агульнанебяспечным чынам і з асаблівым цынізмам. Няўжо цяпер шчэ й раб божы Філарэт ізыдзецца на фекаліі, абвяшчаючы адлучэнне за адлучэннем?

[identity profile] beatleofdoom.livejournal.com 2005-12-07 01:48 pm (UTC)(link)
раб божы філарэт будзе гарэць дзе патрэбна, бо падтрымлівае "прелюбодея"

[identity profile] ex-l-u-f-t.livejournal.com 2005-12-07 03:27 pm (UTC)(link)
не дысрэдытуйця!