kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2005-12-21 01:19 pm

Нататкі фенолага

Калі палітолагі трактавалі тэрміновае прызначэнне выбараў на вясну пэўнымі панічнымі настроямі ў сонцападобнага, на гэта можна было не звяртаць асаблівай увагі, бо і галасы лічыць усё роўна не будуць, дый патэнцыйным канкурэнтам такое прызначэнне -- як цешчыны фекаліі ў каструлі з баршчом.

Аднак калі я ўбачыў раптоўнае даручэнне вывучыць мэтазгоднасць штампаў з дазволам на выезд, то натуральна адчуў подых той панікі: ўкідваць загадзя невыканальныя (па тэхнічных прычынах) абяцанні, якія ўжо не спрацуюць да выбараў -- гэта больш падобна на загінанне "Тытаніку", дзе да апошняга моманту граў аркестр, чым на традыцыйную перадвыбарную раздачу пернікаў.

Спадарства: што ж гэта ў лесе падохла вялікае і напоўніла ўсё сваім водарам?


P.S. Тост. Каб у надыходзячым годзе мы ўжо адзначылі дзень незалежнасці не ў дзень вяртання савецкай акупацыі.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2005-12-21 12:29 pm (UTC)(link)
Не сходзяцца канцы -- вушы тырчаць вельмі вялікія. Паглядзець бы на таго зайца :-)