kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2005-12-21 01:19 pm

Нататкі фенолага

Калі палітолагі трактавалі тэрміновае прызначэнне выбараў на вясну пэўнымі панічнымі настроямі ў сонцападобнага, на гэта можна было не звяртаць асаблівай увагі, бо і галасы лічыць усё роўна не будуць, дый патэнцыйным канкурэнтам такое прызначэнне -- як цешчыны фекаліі ў каструлі з баршчом.

Аднак калі я ўбачыў раптоўнае даручэнне вывучыць мэтазгоднасць штампаў з дазволам на выезд, то натуральна адчуў подых той панікі: ўкідваць загадзя невыканальныя (па тэхнічных прычынах) абяцанні, якія ўжо не спрацуюць да выбараў -- гэта больш падобна на загінанне "Тытаніку", дзе да апошняга моманту граў аркестр, чым на традыцыйную перадвыбарную раздачу пернікаў.

Спадарства: што ж гэта ў лесе падохла вялікае і напоўніла ўсё сваім водарам?


P.S. Тост. Каб у надыходзячым годзе мы ўжо адзначылі дзень незалежнасці не ў дзень вяртання савецкай акупацыі.

[identity profile] hondurazian.livejournal.com 2005-12-21 11:24 am (UTC)(link)
за гэта і вып'ем!!! )))

[identity profile] slaver-be.livejournal.com 2005-12-21 11:54 am (UTC)(link)
Паніка жудасная!!!

[identity profile] shaman237.livejournal.com 2005-12-21 12:25 pm (UTC)(link)
Так сонцападобны зараз засуне лапы у гэтую сферу i перад выбарамi скажа, что у блiжэйшы час усё будзе добра... Страха не вiдаць пакуль..