kong_en_ge: (1)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2004-10-15 04:51 pm

My 'Lost In the Translation'

Не, лепш было б назваць тэму "Цяжкасці перакладу", як гэта адбылося з адпаведным фільмам, але тады б з назвы допісу вызначальна мала што вынікала.



volume 1


Карацей кажучы, 2 гады таму накідаў я беларускі варыянт лакалізацыі да міранды, на якую перайшоў з канчаткова дастаўшай мяне аські, ды прапанаваў яго ў спісе мовавых плагінаў на сайце таго сецівавага пэйджэру.


Сёння паглядзеў статыстыку скачванняў: вах, нягледзячы на тое, на якой каленцы рабіўся той пераклад (і нават на тры карэктыроўкі, якія не вельмі палепшылі стан перакладу), за два гады напампавалі тысячу разоў (мабыць, нехта і карыстаецца акрамя мяне і сяброў :-) )


Дык вось, цяжкасць першая: як бы гэта ўбарматаць сабе на тое, каб, па-першае, паправіць багі перакладу, а па-другое, сінхранізавацца з новымі версіямі. Першае яшчэ больш-менш магчымае, бо сам-насам дамовіцца заўсёды можна, але з другім пунктам назіраецца поўны швах: мовавых артыкулаў у слоўніку мірандзінага перакладу так шмат стала, што яны пачалі моцна скрыжоўвацца паміж сабою (дзесці 'e-mail' перакладаееца, а дзесці патрэбна пакінуць нязменным).


volume 2


Яшчэ з месяц таму накідаў лакалізацыю да рухавіка форуму phpbb. Спрабаваў даслаць яе на афіцыйны сайт, каб усё было як мае быць. Але ўсё скончылася на пункце інструкцыі "даслаць пераклад адказнай асобе": суцэльнадаўбаны psoTFX пакінуў для сувязі e-mail з гарантаваным адлупам з прычыны неіснавання такй скрыні.


Будзем выкладваць у больш іншых месцах з-за гэтых неарганізаваных буржуяў.