kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2005-11-18 01:48 pm

Сілікон наступае!

Шукаў у сеціве сёе-тое пра, выбачайце, дажынкі, напаткаў спасылку на артыкул з "Беларускай нівы", зайшоў на сайт і адразу зразумеў, што не здарма: ў загалоўке было напісана: "ебанутая газета ебанутой стране" Пасля такога анонсу нельга было не дачакацца поўнай загрузкі. І газета, заснаваная Саўмінам, не падманула маіх чаканняў -- ніжэй круціўся надпіс: "Eжедневное общественно-охуевшее политическое издание, главная крестьянская газета Республики Беларусь."

Стужка навінаў на сайце свежая, таму не падобна на тое, каб зламалі даўно і пакінулі назаўсёды (хоць кажуць, што сайт быў зламаны яшчэ год таму). Ці, можа, урэшце, мова паседжанняў саўміну знайшла свае адлюстраванне ў друкаваным органе?

UPD: Ваў, хацкеры там яшчэ і за стварэнне навінаў прняліся. Ну ўсе, вёска згубленая (с)

UPD2: Ну вось і ўвесь fun: засталася апошняя навіна "Error 403 Forbidden"

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting