2011-11-03

kong_en_ge: (Default)
2011-11-03 04:17 pm
Entry tags:

Фізіка ў хаце

Адлегласць, на якой можна знайсці пакінуты ўвечары побач з сабою тэлефон, прапарцыянальна колькасці дзяцей у ступені іхняга ўзросту ў месяцах, а таксама лагарыфму з аснаваннем, роўным колькасці дзяцей, ад часу паміж пакладаннем тэлефона і спробай узяць яго зноў.