2012-07-05

kong_en_ge: (Default)
2012-07-05 12:41 am

(no subject)

У вядомым сэнсе цікава назіраць, як асобныя беларусікі свядомага кшталту спрабуюць і на шышку сесці, і цнатлівасць захаваць: гаворачы пра дату 3 ліпеня сарамліва ўжываюць падрадковую назву "дзень рэспублікі", быццам бы абстрагуючыся ад канатацый фальшывай незалежнасці, прынесенай на расейска-савецкіх штыках разам з новымі гаўлятарамі, альбо спрабуюць узгрунтаваць вакол гэтай даты хаця б повад агульнагарадской п'янкі імпрэзы.

Нельга пабудаваць дзяржаўнасць на гнілым грунце падсунутай суседзямі версіі гісторыі. А эрзац-дзяржаўнасць -- яна ўжо і так ёсць, з запоўненым спісам аплачаных трубадураў. Пакуль маскалі дазваляюць, вядома.