2012-08-10

kong_en_ge: (Default)
2012-08-10 09:53 am

Крокі люстрацыі

Скончыў люстрацыю адной асобна ўзятай кватэры: развесіў усе прыпертыя з адной суседняй краіны люстры.
Другая суседняя краіна, жыхары якой гэтыя люстры вырабілі, пакінулі мяне ў глыбокай разгубленасці: пры наяўнасці вострай касцёльнай залежнасці і адмаўленні ў праве на альтэрнатыўныя шлюбы, усе люстры на 5-6 лямпачак мелі электрычную разводку пад аднаклавішныя выключальнікі.