2014-04-05

kong_en_ge: (Default)
2014-04-05 01:01 pm

(no subject)

Ну, вось жыццё паціху і пачало падштурхоўваць да таго, каб абзавесціся нечым пад мэты гаспадарання, бо ўшэрую працаваць і захоўваць вынік неяк надта складана ад пэўнага маштаба.
У БССР адкрыць унітазнае унітарнае прадпрыемства нескладана, але ўваход талер, а выхад -- два. Дый грошай рэгулярна патрабаваць будзе, нават калі юрыдычны адрас на ўласных плошчах размясціць.
Зрабіцца прадпрымальнікам яшчэ прасцей, і нават рэгулярных расходаў няма. Вось толькі адразу ўсю маёмасць пад адказнасць ставіш, а радзімцы тут ёсць чым разжыцца. Дый гуляўся я ўжо ў гэтую арганізацыйную форму 20 гадоў таму, паўтарацца не варта.
Застаецца з таго, што на паверхні, толькі адкрывацца ў суседзяў. Грошай каштаваць пэўных, канешне, будзе, затое памылкі абыдуцца танней.