2014-04-09

kong_en_ge: (3)
2014-04-09 09:38 am

Калі заўтра вайна

Зараз неяк зноў трапіліся на вочы ўспаміны пра практыку саўковага гандлю дэфіцытам з якой карыснай нагрузкай. Ну, там кансерваваны гарошак з якой перлоўкай у дадатак. Што дзіўна: палудуркі ад прапаганды дагэтуль не пачалі называць гэтую практыку "гарызонтам планавання" дальнабачнага саўковага ўрада. Які клапаціўся пра тое, каб грамадзянін, падкі на замежныя смачнасці, заўсёды быў падрыхтаваны і да абмежаванняў ваеннага часу і меў у запасе цэнтнер крупы.