2014-06-27

kong_en_ge: (3)
2014-06-27 08:28 am

Пятнічнае

Зашпільванне рамянямі бяспекі, фап на перавозку дзяцей у адмысловых крэслах і перманентна ўключанае святло. У выніку тыя, каго б вычысціла з дарогі на пачатковых этапах спаборніцтва за жыццё, дажываюць да моманта, калі іхная самарэалізацыя пераадольвае клопат няроўнадушнага грамадства, і статыстыка траўматызма вяртаецца на тое месца, дзе і была.

Давайце ўжо тады дзеля даўбаёбаў дапоўнім правілы дарожнага руху наступным пунктам:
XXX. Праезд нерэгулюемых пешаходных пераходаў дапускаецца з хуткасцю не вышэй за 40 км/г у населеных пунктах, і не вышэй за 70 км/г па-за населенымі пунктамі.


І даўбаёбаў на пэўны час зберажэм, і бюджэт папоўнім, дый катэджныя пасёлкі пэўнай катэгорыі грамадзян атрымаюць дадатковае паляпшэнне.