2014-07-12

kong_en_ge: (3)
2014-07-12 10:18 am

(no subject)

Тую скаціну, што здагадалася пакінуць паштовае аддзяленне, на якое мне прыходзіць карэспандэнцыя, праз дарогу ад адміністрацыі самазванца, трэба чвэртаваць, а пасля яшчэ! Бо пад'ехаць туды на машыне ў працоўны дзень немагчыма ніякім разумным чынам.

Дарэчы, пра пошту. Падатковая зараз адпраўляе разлікі падаткаў не індывідуальна аформленымі лістамі, а праз пакет, накіраваны на цэх пісьмовай карэспандэнцыі, дзе ўжо і адбываецца ўвод у сістэму; таму з трэкінга па нумары на лісце ніяк не вынікае тое, адкуль яго адпраўлялі на самой справе.