2014-08-29

kong_en_ge: (3)
2014-08-29 04:01 am
Entry tags:

У свеце слоў

Калегі па працы нечакана прадэманстравалі глыбокія правалы ўласнага вакабуляра, вылупіўшы вочы на слова "пракрастынацыя". І ніяк не маглі яго запомніць, хоць і займаюцца ёю рэгулярна. Я спрабаваў дапамагчы, падказаўшы, што яно нечым падобнае на "праміскуітэт". Але гэта толькі прывяло да таго, што ў выпадках, калі яны ўспаміналі якое з двух словаў, гэта было як раз іншае.

Ну, а сёння я даведаўся, што цяжкасці выклікае і слова "эпігон".

Ну і навошта тады так жыць?!