2014-09-01

kong_en_ge: (3)
2014-09-01 01:53 pm
Entry tags:

хакев в ьтиж адоран угивдоп

Так выглядала фраза, што пераследвала мяне на школьных занятках па замежнай мове. То была не спецыяльная школа для ад'язджаючай дыяспары, якой дахалеры патрабаваліся навыкі ўстойлівага чытання з правага ў левы бок (хоць яе там было праз аднаго). Проста ўсе вокны класаў замежных моваў глядзелі на той самы музей ззаду, а замежная мова была ангельская.