2014-09-11

kong_en_ge: (Default)
2014-09-11 09:23 am

(no subject)

Мне так падаецца, што каб раптам мяняць лацінкавае напісанне імя-прозвішча адпаведна нормам, што зацверджаныя выключна для геаграфічных назваў, трэба было б ад пачатку стаць гэтай назвай. Ну, там падохнуць такой смерцю, каб хуценька які тупік назвалі ў твой гонар, ці яшчэ што не меней маргінальнае зрабіць. А то так нейкае чарговае маскараднае казацтва выходзіць.

Дарэчы, каб два разы не ўставаць, а на вуліцы Кавалёва ў Мінску яшчэ няма якога памятнага камяня ў памяць пра судовы працэс па справе аб метрошным выбуху?