2014-09-26

kong_en_ge: (3)
2014-09-26 11:03 am
Entry tags:

Каб ты ў Канадзе лячыўся!

Усё фігня, акрамя пчол. А вось што рэальна можа стварыць праблему, дык гэта выніковая кааперацыя фармацэўтычнай і доктарскай мафіі і на тэрыторыі БССР, калі за антыбіётыкам на вядомую хваробу з вядомым працяканнем давядзецца ісці не за пяць хвілін ў бліжэйшую аптэку, а прадзірацца праз клінічныя апойнтменты да дохтура, які спачатку намалюе рэцэпт, і толькі пасля, можа, дазволіць лячыцца.