2014-11-12

kong_en_ge: (3)
2014-11-12 02:14 pm
Entry tags:

(no subject)

Забытая за справамі тэма набыцця ў дом сейфа для папер і наяўных грошай хуткага вымання раптам уваскрэсла і загаманіла, калі дзеці прынеслі на пагуляцца пашпарты і тыя самыя грошы, прадэманстраваўшы, што добра ведаюць, адкуль і які іх дастаць.

І гэта ж толькі свае дзеці, а што будзе, калі ў дом папруцца іхныя сябры?