2015-04-01

kong_en_ge: (3)
2015-04-01 12:03 am
Entry tags:

(no subject)

Ва ўменні ствараць сімулякры радзімцы не адмовіш: дазволены спектр нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці звялі да ванітных фальклорных калектываў з вышываначнымі войскамі, а вулічную дэсаветызацыю -- да сарамлівых дублікатаў.
Мінскія ўлады ўхвалілі прапанову размясціць на цэнтральных вуліцах сталіцы дадатковыя шыльды з гістарычнымі назвамі.

Усё другаснае, каб у зручны момант можна было вынуць ці ізаляваць і не абрынуць дзяржаву палітрукоў.