kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-03-20 01:07 pm
Entry tags:

Дыягназ

Мілінкевіч падчас сваёй кампаніі шмат (і нават зашмат) казаў пра пераадольванне страху, але сапраўдная складанасць была ў тым, што ён не пераадолеў свой уласны страх, каб спаліць масты для адступлення і скарыстаць той патэнцыял, які стварыўся на плошчы перад саркафагам, у мэтах дыскрэдытацыі вынікаў выбараў.
Часам патрэбна рабіць такія крокі, пасля якіх для іх ініцыятара спакойнае жыццё скончыцца ў любым выпадку. На жаль, Мілінкевіч прадэманстраваў сваю няздольнасць да іх.