kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-02-17 04:38 pm
Entry tags:

(no subject)

Раніца пачалася з таго, што праспаў, на гадзінніку было 11.30. Таму пытанне "а ці не схадзіць паназіраць за выхадам Мілінкевіча з саркафагу" вырашылася на карысць відовішча.


Што б там ні напісала пасля "Хартыя", але налічыць там больш за 500 чалавек (з таптунамі ўключна) было б цяжка, алі з улікам "зручнага" для шмат каго часу правядзення сустрэчы, неблагі вынік.


Было даволі шмат асобаў шчыра маргінальнага выгляду і паводзінаў (не ў апошнюю чаргу з-за таго, што такім ужо няма чаго губляць падчас "разборак" з таптунамі).


"Жыўём" Мілінкевіч падаўся больш прывабным, чым на фотаздымках, калі б яшчэ яму дадаць моўнага стылісту дзеля ўзбагачэння выкарыстоўваемых штампаў, то ўражанне будзе амаль ідэальным.


Пасля таго, як Мілінкевіч рушыў з ступеняў Саркафагу да вуліцы, асноўная маса людзей пайшла разам з ім, і вышаўшаму чарговаму кандыдату і "рэктару з памойкі" была пакінутая аўдыторыя не нашмат большая за чвэрць ад зыходнай; да таго ж ад зыходзіўшых прыхільнікаў Адзінага да яго ў большасці даносілася скандаванне "Мі-лін-ке-віч" :-)


Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting