kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-03-01 04:08 pm

Анлайнер жжоць!

Пасля эпапеі "за правільныя аватары" на анлайнеры надышоў час больш пільнай канспіралогіі, наступнаму выпраўленню была падвергнутая частка майго подпісу, якая выглядала так:

!АЧІВЕКНІЛІМ АЗ

Выдалілі ціха, без паведамленняў, нават жоўтую ці яшчэ якую картку выстаўляць не сталі; маўляў, усе і так усё разумеюць :-) Ну, я-та разумею, што там поўныя штаны аднабаковай пазапалітычнасці, але чым далей, тым больш гэта становіцца падобным на прыгоды жо-морса, прычым з тым жа канчатковым вынікам :-)

ЗЫ. Агентура кажа, што ў закрытым раздзеле форума змяшчаюцца ўзоры ідэялагічна шкоднага крэатыву, якімі мадэратары павінны кіравацца пры выдаленні інфармацыі з прафілёў наведвальнікаў, і мой подпіс ужо трапіў туды -- вызначальна ёсць, чым ганарыцца, ёсць яшчэ порах, значыць :-)

ЗЗЫ. Паспрабуем давесці справу да нематываванага бану.

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting