kong_en_ge: (Default)
kong_en_ge ([personal profile] kong_en_ge) wrote2006-03-01 04:08 pm

Анлайнер жжоць!

Пасля эпапеі "за правільныя аватары" на анлайнеры надышоў час больш пільнай канспіралогіі, наступнаму выпраўленню была падвергнутая частка майго подпісу, якая выглядала так:

!АЧІВЕКНІЛІМ АЗ

Выдалілі ціха, без паведамленняў, нават жоўтую ці яшчэ якую картку выстаўляць не сталі; маўляў, усе і так усё разумеюць :-) Ну, я-та разумею, што там поўныя штаны аднабаковай пазапалітычнасці, але чым далей, тым больш гэта становіцца падобным на прыгоды жо-морса, прычым з тым жа канчатковым вынікам :-)

ЗЫ. Агентура кажа, што ў закрытым раздзеле форума змяшчаюцца ўзоры ідэялагічна шкоднага крэатыву, якімі мадэратары павінны кіравацца пры выдаленні інфармацыі з прафілёў наведвальнікаў, і мой подпіс ужо трапіў туды -- вызначальна ёсць, чым ганарыцца, ёсць яшчэ порах, значыць :-)

ЗЗЫ. Паспрабуем давесці справу да нематываванага бану.

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-03-01 05:23 pm (UTC)(link)
А колькі доўжыцца адно пакаленне ў вашым інтэрнэце?

[identity profile] unutranyholas.livejournal.com 2006-03-01 05:24 pm (UTC)(link)
я адношу сябе да другой хвалі :) зьявіўся у 2001

[identity profile] kong-en-ge.livejournal.com 2006-03-01 05:26 pm (UTC)(link)
Жах які, нейкія бабачкі-аднадзёнкі, а не інтэрнэтчыкі :-)

[identity profile] unutranyholas.livejournal.com 2006-03-01 05:29 pm (UTC)(link)
ну тут вельмі ўсё хутка зьмяняецца. давеча гартаў кніжку па html/css за 2002 год і плакаў )