![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
Як суднО вы назавеце -- так яно і паплыве
Тут vadim_i_z задаўся пытаннем, што неабходна было з'есці, каб даць назву "Гномік" сасіскам.
Як чалавек, які займаўся перарабленнем кватэры з мэтай стварэння там другога санвузла, магу заўважыць, што фантазія харчавікоў -- гэта дробная штучнасць у параўнанні з крэатывам вытворцаў фаянсу.
Прыкладам, што магло рушыць маркетолагам з дызайнерам, якія давалі таўчку назву "Сола"? Тое, што ён адзіны ў асартыменце не прызначаны да таго каб карыстацца разам ўдваёх?
А мадэль "Лідэр"? Верагодна, ёйнае прызначэнне -- стымуляцыя самаацэнк з нізу. Хоць не магу выключыць, што тут знайшоў месца адгалосак жарту пра "5000 км вярхом на таўчку пасля папсаванага гарбуза".
Калі ў папярэднім выпадку яшчэ маглі мець месца ція ты іншыя сумненні адносна матываў, то з мадэлью "Брава" варыянтаў не застаецца: гэта шторазовая ўзнагарода за поспех бруднай справы. Таксама перфекцыяністы могуць зрабіць свае высеры ў "Ідэал", альбо "Нарцыс" (у залежнасці ад вынікаў агляду псіхолагам).
Асобным чынам стаіць побач мадэль "Прэзідэнт". Мне так падаецца, дзесяты цэглавы таксама выпускаў нешта падобнае, але пасля вырашыў зняць адметную мадэль з канвеера, каб не быць абвінавачаным у антыдзяржаўнай змове з мэтай прыніжэння статусу адзінага застаўшагася на краіну прэзідэнта.
А вы кажаца "гномікі"...
Трэба будзе яшчэ скрыншоты паздымаць у картатэку.